Паважаныя спартсмены, трэнеры і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Знаёмства з фізічнай культурай у нас пачынаецца яшчэ ў дзяцінстве. Для многіх яно становіцца сэнсам усяго жыцця – самыя таленавітыя застаюцца ў спорце: хтосьці як прафесійны спартсмен, хтосьці як педагог, трэнер або арганізатар спартыўнага руху. А хтосьці – проста як балельшчык.
Развіццё спорту на Навагрудчыне мае глыбокія традыцыі. Навагрудчына ўзрасціла вялікую сям’ю спартсменаў у розных відах спорту. Нашы землякі дастойна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню па біятлоне, грэка-рымскай барацьбе, лёгкай атлетыцы, з’яўляюцца ўдзельнікамі альмпійскіх гульняў. Яны – добры прыклад для моладзі, юных спартсменаў.
Мы ўпэўнены, што спартыўны рух на Навагрудчыне і надалей будзе мацнець і развівацца, а нашы землякі яшчэ не раз заявяць пра сябе яркімі перамогамі і новымі рэкордамі.
Жадаем усім моцнага здароўя, заставацца ў выдатнай спартыўнай форме і быць актыўнымі прапагандыстамі здаровага ладу жыцця.
Няхай спорт дорыць вам радасць і новыя поспехі!
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















