Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03 июля 2026

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры! 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае  дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які навекі звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! 

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе багатую гісторыю і працуе ў імя яе росквіту. Дзень Незалежнасці па праву з’яўляецца сімвалам суверэнітэту, нацыянальнай доблесці і свяшчэннай памяці аб тых, хто абараніў свабоду Радзімы, заваяваўшы для нас мірнае неба. 

Сёння Беларусь – гэта моцная, міралюбная і незалежная дзяржава. Наш суверэнітэт і далейшае развіццё залежаць ад кожнага з нас, ад нашай любові да роднай зямлі і адказнасці за яе. Мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг нашых землякоў, імкнуцца быць  дастойнымі іх памяці і ствараць светлую будучыню незалежнай і квітнеючай Беларусі.

Ад усёй душы віншуем са святам, жадаем моцнага здароўя, міру і дабра! Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба, а ў кожнай сям’і пануе шчасце і дабрабыт!

А.Г. Сонгін,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  І.Г. Жук,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |