Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара
07 июня 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара

У першую нядзелю чэрвеня адзначаецца прафесійнае свята –  Дзень меліяратара. Дасылаем шчырыя віншаванні са святам усім работнікам і ветэранам працы, усім, чыё працоўнае жыццё звязана з гэтай галіной. 

Меліярацыя – гэта комплекс мерапрыемстваў, выкананне якога накіравана на паляпшэнне гідралагічных, глебавых і агракліматычных умоў зямель. Выконваецца гэта работа пад пільным кіраўніцтвам меліяратараў – людзей, якія ведаюць таямніцы і асаблівасці стану глебы і працэсаў, што неабходна правесці для яе асушэння і ўшчыльнення.

Працу меліяратара простай не назавеш. Неабходна ўмець выкарыстоўваць дасягненні аграноміі, быць тэхнічна адукаваным падчас кіравання машынамі.

Паважаныя сябры! Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых справах!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы  Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok