Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем
16 апреля 2023

Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем

Сардэчна віншуем усіх праваслаўных хрысціян са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Гэтае хрысціянскае свята напаўняе наша жыццё і нашы сэрцы духоўнымі сіламі, верай і надзеяй, дабром і цярпеннем.

Велікодныя сямейныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме. Святло доўгачаканага свята нагадвае нам пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці – наколькі важныя для чалавека каханне і здароўе, дабрабыт блізкіх і сяброў.

У гэтыя святочныя дні шчыра жадаем вам шчасця і радасці, веры і узаемаразумення!

Няхай велікодныя ўрачыстасці прынясуць душэўны спакой і святло ў вашы сем’і, шчырасць і дабро ва ўзаемаадносіны!

Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.