До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з  Уваскрэсеннем Хрыстовым
16 апреля 2023

Сардэчна віншуем усіх хрысціян Навагрудчыны, якія ў гэтым годзе святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 16 красавіка.

 Гэтае светлае свята – галоўны сімвал адраджэння і ўсёдаравальнай любові.

Кожны з нас знаходзіць у гэтым свяце асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі іўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.

 Дарагія сябры! Няхай гэты светлы вясновы дзень увойдзе ў вашы дамы з мірам, дастаткам і дабром, дадасць усім сіл і энергіі ў здзяйсненні добрых спраў, умацуе ў вашых сэрцах надзею і веру, імкненне быць міласэрнымі і памяркоўнымі, любіць і дапамагаць блізкім.

Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту ў кожнай сям’і і кожным доме!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.