Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў будаўнічай галіны
09 августа 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў будаўнічай галіны

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Ад усёй душы віншуем з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Будаўнічая галіна – гэта магутны рухавік эканомікі нашай Навагрудчыны. Рэалізацыя інфраструктурных праектаў, узвядзенне прамысловых аб’ектаў, будаўніцтва сацыяльных устаноў – усё гэта стымулюе развіццё сумежных галін, стварае новыя працоўныя месцы, павышае ўзровень жыцця людзей. Несумненна, асноўная роля ў рэалізацыі ўсіх праектаў належыць каманднай рабоце кіраўнікоў, спецыялістаў і рабочых арганізацый гэтай сферы.

Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам за шматгадовую працу, багаты прафесійны вопыт. Ад вас моладзь пераймае лепшыя традыцыі, вучыцца працаваць на карысць Радзімы. Няхай кожны аб’ект, створаны вашымі рукамі, прыносіць радасць і карысць людзям. Моцнага вам здароўя, энергіі, аптымізму і дабрабыту ў вашых сем’ях!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok