Віншаванне благачыннага цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэя Анатолія Герасімука са светлым днём Вялікадня
16 апреля 2023

Віншаванне благачыннага цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэя Анатолія Герасімука са светлым днём Вялікадня

З Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Няма больш светлага, больш радаснага, больш шчаслівага дня, чым свята Уваскрэсення Хрыстова! Міжволі ў душы ўзнікае нейкая радасць. І вельмі часта бывае, што нават далёкія ад веры людзі ў гэтыя велікодныя дні адчуваюць прысутнасць Божую.

– Хрыстос Уваскрэс! Які вялікі сэнс заключаецца ў гэтых словах. Тысяча-годдзямі мы зноў і зноў абвяшчаем гэты пераможны кліч у святыя дні Вялікадня. У ім не толькі радасць урачыстасці, але і цвёрдая перакананасць у праўдзівасці нашай Велікоднай веры.

Гісторыя чалавецтва пасля грэхапа-дзення Адама – гэта гісторыя беспера-пыннай барацьбы дабра са злом. Пра-явіўшы непаслушэнства Стваральніку, людзі ўпусцілі ў сваё жыццё і ў свет грэх, які разлучыў людзей з Богам і прынёс пакуты і хваробы, тленне і смерць. Ніхто, нават самы праведны, не мог пераадо-лець гэты разлом, гэтую прорву, бо сваімі сіламі чалавек гэта зрабіць не можа. І вось тады на дапамогу людзям прыйшоў Ісус Хрыстос, які явіў чалавецтву Божую любоў, святую, чыстую і ахвярную. Ён прыняў ад Прачыстай Дзевы Марыі нашу чалавечую прыроду, жыў з намі, тварыў цуды, «быў ва ўсім падобны да нас, акра-мя граху». Сваім жыццём ён паказаў нам прыклад сумленнага жыцця. І з любові да нас, да роду чалавечага ён памёр за нас на крыжы, узяўшы на сябе ўсе нашы грахі, а затым уваскрэс з мёртвых.

Уваскрэсенне Госпада нашага Ісуса Хрыста абвяшчае ўсім у свеце перамогу над смерцю. Усведамленне гэтага ўма-цоўвае нашу веру, раскрывае сэнс жыц-ця, даруе надзею і сілу пераадольваць цяжкасці і перамагаць спакусы.

У гэты светлы дзень Вялікадня мы віншуем адзін аднаго і радуемся. Але мы павінны памятаць пра самае галоўнае: Хрыстос уваскрэс, пазбавіў нас ад граху, і нам у гэтыя дні трэба яшчэ раз падумаць аб тым, якія мы шчаслівыя і якая адказ-насць ляжыць на нас, хрысціянах. Бо Сам Хрыстос з'яўляецца і нашым Збаўцам, і нашым Богам, і нашай надзеяй, і сэнсам нашага жыцця. Вялікдзень – увасабленне ахвярнасці і велічы духу, спагады і міласэ-рнасці, бескарыслівай дапамогі бліжня-му, нагадвае нам пра тое, што кожны чалавек нараджаецца для спраў дабра і стварэння.
Няхай радасць аб Уваскрэслым Го-спадзе ажыўляе нашы сэрцы, даруе мір і дабрабыт кожнаму чалавеку, дае сілы да дабрадзейнага жыцця ў Хрысце! Жа-даю вам, дарагія браты і сёстры, здароўя, шчасця, душэўнага спакою, духоўнага ўдасканалення, цёплых адносін, міру і да-бра, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, выканання ўсіх добрых надзей, каб гэтыя вясновыя велікодныя дні сагрэлі вашы сэрцы любоўю, радасцю зносін з роднымі і блізкімі.

Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!