Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём эканаміста

30 июня 2023 380

Паважаныя сябры!
Усіх эканамістаў і спецыялістаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да эканамічнай дзейнасці віншуем з прафесійным святам – Днём эканаміста!

Большую частку часу вам прыходзіцца мець справу з лічбамі, дагаворамі, але эканаміст павінен глядзець у будучыню, прадбачыць эканамічны эфект ад выканання любых работ.

Вы не толькі ўдзельнічаеце ў стварэнні іміджу прадпрыемстваў, эканамічнага і гаспадарчага комплексу ў цэлым, але і фарміруеце эканамічны патэнцыял нашага раёна.

Упэўненыя, што толькі ў сумеснай дзейнасці будзе забяспечвацца ўстойлівае, дынамічнае развіццё раёна, вобласці, рэспублікі.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых поспехаў на карысць працвітання краіны і павышэння якасці жыцця людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.