Падман у інтэрнэце, разбой у двары, крадзеж з банкаўскіх картак. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Падман у інтэрнэце, разбой у двары, крадзеж з банкаўскіх картак. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Падман у інтэрнэце, разбой у двары, крадзеж з банкаўскіх картак. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

14 января 2021 1367

Падман у інтэрнэце

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 Крымінальнага кодэкса ў  дачыненні да непрацуючай грамадзянкі П., жыхаркі Расійскай Федэрацыі. Жанчына ўчыніла ашуканскія дзеянні ў сетцы Інтэрнэт з завалоданнем 252 руб.

Згодна з арт. 209 КК, завалоданне маёмасцю альбо набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжывання даверам (махлярства) караюцца грамадскімі работамі або штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Махлярства, учыненнае паўторна або групай асоб, караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў.

Махлярства, учыненнае ў буйным памеры, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў са штрафам або без штрафу.

Махлярства, учыненнае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў са штрафам.


Разбой у двары

Непрацуючы, раней судзімы навагрудчанін А. 6 студзеня каля 22.00 у стане алкагольнага ап’янення, знаходзячыся ў двары дома па вул. Ламаносава, збіў грамадзяніна Б. і грамадзянку А., пасля чаго адкрыта выкраў поліэтыленавы пакет з 8 пачкамі цыгарэт, пачкам макарон, 8 сасіскамі, пакетам смятаны, паловай батона і мабільным тэлефонам. Была прычынена шкода на агульную суму 515 руб.

Заведзена крымінальная справа згодна з арт. 205, які прадугледжвае за выкраданне маёмасці (крадзеж) пакаранне грамадскімі работамі або штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Хто пракраўся ў дом?

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС працягваюць праводзіць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне злачынцы, які ў ноч на 25 снежня 2020 г. праз разбітае шкло ўваходных дзвярэй пракраўся ў кватэру ў доме па вул. Мінскай.

У адпаведнасці з арт. 202 КК незаконнае пранікнене ў жыллё насуперак волі пражываючых у ім асоб альбо іншае парушэнне недатыкальнасці законных уладанняў грамадзян, караюцца грамадскімі работамі, штрафам або арыштам.

Тыя ж дзеянні, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, караюцца штрафам, пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю ці арыштам.


Крадзеж з банкаўскіх картак

3 студзеня ў 18.19 невядомы злодзей у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» у грамадзянкі Ж. учыніў крадзеж 420 рублёў.

5 студзеня ў 12.02 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» у грамадзянкі Н. учынены крадзеж 115 руб. 32 кап.

5 студзеня ў 13. 20 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «Белаграпрамбанк» у грамадзянкі К. учынены крадзеж 497 руб. 35 кап.

5 студзеня ў 12.27 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» у грамадзянкі С. выкрадзена 215 руб.

Да ўвагі навагрудчан!

На тэрыторыі раёна працягвае фіксавацца рост крадзяжоў у сетцы Інтэрнэт, учыненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак, атрыманых зламыснікамі падчас перапіскі ў сацыяльных сетках ад імя ўладальнікаў узламаных старонак і падчас размовы па тэлефоне.

Памятайце! Толькі ваша пільнасць дазволіць зберагчы інфармацыю і грошы ад злачынных замахаў.

У выпадку ўчынення ў дачыненні да вас супрацьпраўных дзеянняў рэкамендуем у самыя кароткія тэрміны звярнуцца ў аддзел унутраных спраў па тэлефонах 102, 20428.

Я. Бусловіч,

намеснік начальніка Навагрудскага РАУС