Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ

22 марта 2020 1228

Віншуем усіх работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама ветэранаў працы з прафесійным святам.

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй працай стварае неабходныя ўмовы для камфортнага жыцця грамадзян. Святло, водазабеспячэнне, утульнасць у дамах, чысціня і парадак у дварах і на вуліцах, якасныя бытавыя паслугі - усё гэта робіць камфортным наша паўсядзённае жыццё.

Шчырая падзяка ўсім за штодзённую, нялёгкую, адказную працу, за ўвагу да патрэб жыхароў, імкненне зрабіць Навагрудчыну больш прыгожай і ўтульнай.

Ад усёй душы жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі, плённай працы і паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад вашымі калектывамі. 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў