Кастусь Качан: "Гэтая выстава – ланцуг вялікага праекта, прысвечанага Году малой радзімы"

Кастусь Качан: "Гэтая выстава – ланцуг вялікага праекта, прысвечанага Году малой радзімы"

14 апреля 2019 1078
Персанальная выстава  члена Саюза мастакоў Беларусі Кастуся Качана “Радзімаю зачараваны” пачала працу ў Сенатарскай зале Новага замка г. Гродна.    – Творы Кастуся Качана дапаўняюць мастацкую прастору Гродзеншчыны. Яны выклікаюць задумлівыя ўспаміны, запрашаюць паразважаць.  Спадзяюся, што ў будучым мы зможам паказаць гэтую выставу большай колькасці гарадоў Гродзенскай вобласці, – адзначыла начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч. DSCN5303.JPG Творы мастака знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў прыватных калекцыях па ўсім свеце. Геаграфія мастацтва Кастуся Качана вельмі шырокая – ад Германіі, Польшчы, Літвы і Аўстрыі да ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі, Кітая і нават В’етнама. DSCN5326.JPG – Гэтая выстава – ланцуг вялікага праекта, прысвечанага Году малой радзімы, – адзначае мастак. –Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прапанавала мне прадставіць свае працы ў буйных гарадах і абласных цэнтрах. Першымі палотна ўбачылі жыхары Баранавічаў, потым мы накіраваліся ў Брэст. У Гродне выстава будзе працаваць да апошніх дзён красавіка. DSCN5349.JPG Краявіды Гродзеншчыны невыпадкова апынуліся на палотнах мастака. Кастусь Качан нарадзіўся на Навагрудчыне і падчас стварэння кожнага твора імкнецца перадаць гледачу свае ўспаміны родам з дзяцінства, тагачаснае ўспрыманне свету. Сенажаць, усыпаная жоўтымі агеньчыкамі дзьмухаўцоў, талерка з аметыставымі слівамі, сцежка, якая бяжыць скрозь поле, – кожная праца перадае тую беларускасць, якая асабліва праяўляецца ў правінцыі. – Не магу назваць сябе пейзажыстам у поўным сэнсе гэтага слова. Мае творы адлюстроўваюць не толькі маляўнічыя краявіды, але і людзей навокал, пэўны час і пэўную гісторыю. DSCN5356.JPGDSCN5362.JPG Свою першую працу, якая атрымала прызнанне творчай супольнасці, Кастусь Качан можа без роздуму ўспомніць і зараз. У 1982 годзе яна была выстаўлена ў карціннай галерэі ў Навагрудку, дзе, да слова, змяшчаецца асобная экспазіцыя з творамі мастака. Натхняе менавіта малая радзіма – дзе кожны дом, узгорак, дрэўца надаюць ідэі для наступнага сюжэту. "Гродзенская праўда" Все новости рубрики «В Гродно и области» по ссылке: http://novgazeta.by/category/oficialno/v-oblasti/