З дабром у сэрцы

 З дабром у сэрцы

З дабром у сэрцы

14 октября 2020 1021

Дзень маці – свята, калі мы з цеплынёй і ўдзячнасцю звяртаемся да тых, хто з гонарам носіць гэта самае высокае ў свеце званне. Асаблівую павагу і пашану выклікаюць жанчыны, якія не толькі паспяхова выхоўваюць уласных дзяцей, але і прынялі ў свае сем'i дзяцей-сірот. У кожнай сям'і свая гісторыя. Вось і гiсторыя сям 'і Галіны Іванаўны і Iгара Уладзiмiравiча Мухіных з горада Баранавічы своеасаблівая, але такая сапраўдная, шчырая і павучальная для многіх з нас.

На пытанне, якой павінна быць сённяшняя сям'я, усё цяжэй знайсці адказ. А ў Галіны Іванауны і Iгара Уладзiмiравiча ён ёсць: “ Сям'я гэта не толькі дом, у які заўсёды хочацца вярнуцца. Гэта клопат, разуменне, цёплае плячо і месца для аднаго, або некалькiх сардэчак, якiх абавязкова патрыбна атагрэць і падарыць радасць паўнацэннага жыцця”.

Галіна Iванаўна, калі стварала ўласную сям'я ю, нават не думала, што некалі з вялікай цеплынёй і любоўю прытуліць ды сябе чужое дзіця, забярэ яго ў свой дом з Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні.

А менавіта так аднойчы і сталася, аб чым цяпер ні сама, ні муж Ігар Уладзіміравіч ніколькі не шкадуюць. Сваё рашэнне яны тлумачаць коратка і сціпла: "А хіба ж можна было інакш!"

Сяброўства з хлопчыкам Сярожай пачалося у 2012 годзе з гасцявой (патранатнай сям’і). Гэта форма дапамогі без афармлення яго пастаяннага пражывання ў сям,і. Хлопчык наведваў сям’ю ў выхадныя і святочныя дні, жыў у сям’і на канікулах. У той час Галіна Іванаўна працавала начальнікам аддзела працы і заработку лакаматыўнага дэпо горада Баранавічы. Цяпер яна на заслужаным адпачынку.Ігар Уладзіміравіч працуе начальнікам рухомага саставу Баранавіцкага аддзела беларускай чыгункі. Сярожа   ў цёплай сямейнай атмасферы адчуў, наколькі важна мець надзейнае плячо і ведаць, што ў любой жыццёвай сітуацыі ёсць на каго абаперціся. Галіна Іванаўна ўпэўнена, што вельмі важна на асабістых прыкладах выхоўваць дзяцей, прывучаць іх да сямейных традыцый. Усё гэта толькі ўзбагачае іх, выхоўвае пачуццё самасвядомасці, нацыянальнай годнасці. Шэсць гадоў у сям'і Мухіных праляцелі непрыкметна. У сям'і хапала часу і цяпла для сваіх дзяцей (у іх двое дарослых хлопцаў ), унукау і Сяргея. Разам адпачывалі, выконвалі хатнюю работу. Галіна Іванаўна была прыкладам дабрыні, стварала ў доме спрыяльную атмасферу. Ігар Уладзіміравіч перадаў хлопцу мужчынскія навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Закладваліся ў характар таварыскасць, узаемаразуменне і узаемапавага. Усе ў сям'і Мухіных вельмі дружныя, старэйшыя прыходзяць на дапамогу малодшым. Словам, усё, як у сям'і!                                                                        

Мацярынская любоў дапамаглі Галіне Іванаўне ў выхаванні няпаўналетняга. На пытанне, якія парады яна магла б даць іншым “прыёмным” бацькам, адказвае: – Не існуе нейкіх адзіных універсальных правілаў выхавання дзяцей. Бо кожнае дзіця гэта індывідуальнасць, да кожнага патрэбен свой падыход і ключык, але патрэбна цярпенне. Не чакайце хуткіх вынікаў, перамен. Пройдзе час, і абавязкова будзе з чаго радавацца! Не трэба баяцца прызнаваць свае памылкі. Будзьце шчырымі з дзецьмі, і яны адкажуць узаемнасцю. Любоў узрастае ў душах тых, хто імкнецца памнажаць любоў, дзелячыся ёю з бліжнімі, нават калі часта прыходзіцца перажываць розныя выпрабаванні і цярпенні.Пасля заканчэння школы Сярожа паступіў у Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання і пераехаў жыць у сям’ю Мухіных. Няпаўналетняму хлопчыку-сіраце быў выдзелены пакой у інтэрнаце. Але на сямейным сходзе вырашылі: -Хлопчык будзе жыць дома. У вольны ад вучобы час Сяргей дапамагаў па хатняй гаспадарцы, гатаваў абед,у выхадныя дні наведваў царкву.



У гэтым годзе Сярожа скончыў ліцэй і быў накіраваны на працу на Баранавіцкі завод станкапрыладаў слесарам-станочнікам.Кіраўніцтвам горада будучаму супрацоуніку   быў выдзелены пакой для пражывння ўжо ў другім інтэрнаце. Галіна Іванауна і Ігар Уладзiмiравiч да гэтай навіны аднесліся з адказнасцю. Яны дапамаглі зрабіць рамонт у пакоі, купилі неабходную мэблю и бытавую тэхніку. На пытанне «Дзе ты будеш жыць?-хлопчык з усмешкай адказаў: « Дома. А пакой нікуды не дзенецца». Сяргей вельмі ўдзячны лёсу за тое, што новая сям'я стала для яго прыкладам сям’і вернікаў, за тое, што менавіта яны паказалі яму шлях да Бога. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, яны разам, заўсёды разам! Жыццё ў новай сям`i зрабiла яго самастойным, навучыла з павагай ставіцца да старэйшых, цанiць блiзкiх. У жыццi сям`i шмат розных выпрабаванняў і цяжкасцей, але ў ёй ёсць тое, што так патрэбна – ЛЮБОЎ.

Зразумела, стаць свабодным ад дзяцей, якіх нарадзіў, вельмі лёгка, а вось узяць абавязкі, клопаты пра маленькіх, не кожнаму па сілах. Аднак заўсёды трэба помніць: выхоўваючы дзяцей, мы выхоўваем самога сябе, сцвярджаем сябе як Маці, Тата, Сям’я. А добрая сям’я – гэта сонейка. Няхай такіх сонейкаў у нашым жыцці ззяе як мага больш!

Іна Петушкова,   

Выхавацель Навагрудскай спецшколы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні