Як выхаванцы ясляў-сада №12 Навагрудка з Купалінкай папараць-кветку шукалі

Як выхаванцы ясляў-сада №12 Навагрудка з  Купалінкай папараць-кветку шукалі

Як выхаванцы ясляў-сада №12 Навагрудка з Купалінкай папараць-кветку шукалі

11 Июля 2020 367

Адно з самых старажытных народных свят, Купалле прайшло ў нашым дзіцячым садзе. Усё як па старым добрым звычаям: народныя песні, карагоды, гульні, нават пераскокванне праз "вогнішча" і "папараць-кветка" - гэтую цудоўную кветачку знайсці хацелася кожнаму.

Фальклорнае музычна-спартыўнае свята «Купалле» ладзілася з мэтай фарміравання ў дзяцей асноў грамадзянскасці, далучэння выхаванцаў да беларускай культуры, да нашых старадаўніх традыцый, і .самае галоўнае – падарыць дзецям радасны святочны настрой.
       Купалле – свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці, было арганізавана кіраўнікамі музычнага выхавання і выхавацелямі груп. У пачатку свята да дзяцей завітаў Лясун. Ён паведаў дзецям аб лекавых уласцівасцях раслін. Дзеці адгадвалі загадкі Лясуна, гулялі ў беларускія народныя гульні.


Затым на упрыгожаную пляцоўку з’явілася прыгажуня Купалінка, якая расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення «Купалля», паведала, адкуль пайшло гэтае свята, пазнаёміла дзяцей з традыцыямі святкавання, а таксама навучыла ўсіх прысутных плесці з кветак прыгожыя вянкі.

Свята прайшло ў форме квэст-гульні.  Выхаванцы шукалі цудадзейную папараць-кветку, выконваючы розныя заданні, удзельнічалі ў конкурсах і эстафетах, нават пераскоквалі праз імправізаванае кастрышча.

 Асобную радасць і азарт выклікалі народныя гульні-эстафеты.  Дзеці весела і з радасцю ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах. Прыемна было назіраць, як старанна бегалі навыперадкі, як імкнуліся перадаць эстафету іншым удзельнікам.

Кульмінацыяй свята стала папараць-кветка, якую знайшлі дзеці.

Педагогі зрабілі ўсё, каб падараваць добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае – пазнаёмілі дзяцей з фальклорнымі традыцыямі беларускага народа.

Наталля Жулінская,

выхаватель я/с №12 г.Навагрудка