Выхаванцы яслей-сада №4 прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Жывое ў вяках беларускае слова”

Выхаванцы яслей-сада №4 прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Жывое ў вяках беларускае слова”

Выхаванцы яслей-сада №4 прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Жывое ў вяках беларускае слова”

20 февраля 2021 796

Кожны чацвер у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіцца дзень беларускага маўлення. Выхаванцы вучацца называць прадметы на беларускай мове, перакладаць словы і завучваюць невялікі творы. Існуюць розныя формы работы нашых педагогаў: гульні-заняткі, мастацка-моўная дзейнасць, а таксама ладзяцца тыдні беларускай мовы.

Так, у першы дзень тыдня беларускай мовы, выхаванцы старэйшай інтэграванай групы прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Жывое ў вяках беларускае слова”, дзе акунуліся ў гісторыю нашай Радзімы, замацавалі ўяўленні аб сімвалах Беларусі (герб, сцяг), а таксама паглыбілі веды аб сэнсе кожнага сімвала.

Дзеці звярнулі ўвагу і на нацыянальнае беларускае адзенне, перапрануўшыся ў якое, выхаванцы адчувалі сябе сапраўды беларусамі і беларусачкамі.

Пазнаёміўшыся з гісторыяй беларускай мовы, дашкаляты даведаліся аб славутых нашых земляках, такіх як Францыск Скарына, Ефрасіня Полацкая, Якуб Колас, Янка Купала, Адам Міцкевіч і інш.

Выхаванцы з вялікай асалодай слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі беларускія загадкі, гулялі ў народныя гульні, а таксама займаліся перакладам слоў з рускай мовы на беларускую.

Алена Якаўлева,         

выхавальнік я/с №4 г.Навагрудка