Выхаванцы Нягневіцкага яслі-сада прынялі ўдзел у экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”

Выхаванцы Нягневіцкага яслі-сада прынялі ўдзел у экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”

Выхаванцы Нягневіцкага яслі-сада прынялі ўдзел у экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”

07 ноября 2020 751

Зрабіць уклад у зялёную будучыню нашай планеты мы можам ужо сёння, прывучаючы дашкольнікаў любіць і паважаць прыроду. Выдатны спосаб прыцягнення дзяцей да дзейнасці па ахове навакольнага асяроддзя – гэта пасадка дрэў. Выхаванцы спецыяльнай групы з ЦПМ разам з дарослымі прынялі актыўны ўдзел у месячніку па восеньскай пасадцы дрэў, што праходзіць на Навагрудчыне ў рамках экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму”.

Вядома, без дапамогі бацькоў мы не абышліся. Са Шчорсаўскага лясніцтва былі прывезены маладзенькія хваінкі і елачкі.Усе дзеці прымалі ўдзел у працоўным працэсе па іх пасадцы: хтосьці трымаў, хтосьці паліваў, хтосьці саветам дапамагаў.


Зараз тэрыторыю нашай дашкольнай установы упрыгожваюць маладыя хвоі, прыродны сімвал Беларусі, і некалькі саджанцаў галоўнага дрэва навагодняга свята – елачкі. Выхаванцы вырашылі, што самі будуць даглядаць за саджанцамі, ахоўваць іх і аберагаць.

Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў такой карыснай справе.

Спадзяёмся, што праведзенае мерапрыемства зарадзіла ў душах нашых выхаванцаў іскрынку дабрыні, пачуццё прыгожага і велізарнай адказнасці за прыроду! 

Святлана Міхалкевіч,
выхавальнік Нягневіцкага я/с