Віншаванне настаяцеля касцёла Святога Арханёла Міхала г. Навагрудка ксяндза Юрыя Жэгарына з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне настаяцеля касцёла Святога Арханёла Міхала г. Навагрудка ксяндза Юрыя Жэгарына з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне настаяцеля касцёла Святога Арханёла Міхала г. Навагрудка ксяндза Юрыя Жэгарына з Уваскрэсеннем Хрыстовым

12 апреля 2020 1555

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!

Таксама, як вузы смерці не маглі ўстрымаць Езуса, таксама нішто не можа ўстрымаць радасць Свята Уваскрэсення нашага Пана. «Дарэмная была б наша вера, калі б Езус не Уваскрос», – кажа Святы апостал Павел. Таму Вялікдзень – гэта свята нашай хрысціянскай веры і надзеі.

Радасць Велікоднай раніцы вынікае з перамогі Хрыста над грахом і смерцю, а таксама таму, што Яго Уваскрэсенне сталася таксама і нашай перамогай. Мы, дзякуючы веры ва Уваскрэслага Езуса Хрыста, нашага Збавіцеля, выходзім пераможцамі. Пераможца  не можа хадзіць сумны і пануры, пастаянна наракаць на свой лёс. Вялікдзень, гэта яшчэ адно напамінанне нам, вернікам, якія дзесьці па дарозе жыцця аслаблі ў веры, што мы ўсе пераможцы. Пад радасны вокліч Алілуя, мы становімся наследнікамі Хрыстовага Уваскрэсення і перастаём баяцца нават смерці. У святле Хрыстовага Уваскрэсення ўсе нашы праблемы, клопаты, хваробы і няўдачы – нішто.

Няхай моцная вера ў сілу Увас­крэсення Езуса кардынальна зменіць наша стаўленне і адчыніць нам зусім іншую, Божую перспектыву погляду на жыццё. Няхай таксама бляск Уваскрэсення Хрыстовага асвеціць цёмныя, грахоўныя месцы нашых сэрцаў і прывядзе да шчырага пакаяння, якое здольна, дзякуючы Святому Духу, паяднаць нас з Хрыстом. Няхай увас­крэслы Езус адорыць нас надзеяй перад выклікам эпідэміі каронавірусу. Няхай Езус – пераможца злога духу, граху і смерці – падтрымлівае намаганні ўрачоў і служб грамадскага парадку, каб мы маглі выйсці пераможцамі з Божай дапамогай з гэтай складанай сітуацыі.

Спадзяюся, паважаныя навагрудчане, што святкаванне Вялікадня не будзе проста традыцыяй, звычкай, прыгожым святам, а стане важнай нагодай дазволіць Уваскрэсламу Хрысту ўвайсці ў ваша асабістае жыццё, запаліць вялікае полымя надзеі і дазво­ліць уваскрэсіць нас ужо цяпер да зусім новага Божага жыцця ў любові. Жадаю Вам, дарагія браты і сёстры, каб гэтыя Велікодныя святы раз і назаўсёды перамянілі кожнага з нас і зрабілі з нас людзей моцнай веры, якія здольны сілай Божай перамагаць і пашыраць Валадарства Божае! Веру, што разам з Езусам у нас усё атры­маецца!

Са святам! З Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Ад ўсяго сэрца ксёндз-доктар Юрый Жэгарын