У Любчанскім ДЦРД прайшла акцыя «Пасадзі дрэва»

У Любчанскім ДЦРД прайшла акцыя «Пасадзі дрэва»

У Любчанскім ДЦРД прайшла акцыя «Пасадзі дрэва»

21 ноября 2020 967

На базе установы дашкольнай адукацыі актыўна дзейнічаюць і развіваюцца праекты экалагічнай накіраванасці, праходзяць тэматычныя акцыі. Усе яны накіраваны на фарміраванне адказнага і беражлівых адносін да прыроды, разумення шматбаковай каштоўнасці прыроды, выхаванне нацыянальнага гонару за сваю краіну.

На мінулым тыдні ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла акцыя «Пасадзі дрэва», у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя.


Ініцыятарам акцыі выступіла загадчык установы Марына Уладзіміраўна Радзько. Яе ініцыятыву падтрымалі як педагогі так і тэхнічны персанал дашкольнай установы. Пры іх актыўнай падтрымцы адбылося вельмі патрэбнае і карыснае мерапрыемства.

Кіраўніцтва дашкольнай установы спадзяецца, што іх сумесная праца па экалагічным выхаванні дзяцей і моладзі і далей працягнецца ў такім жа плённым ключы.

Акцыя «Пасадзі дрэва» была прымеркавана да году малой радзімы.

Мэта акцыі – папаўненне зялёных насаджэнняў, захаванне прыроды, а таксама асвета, навучанне экалагічнай культуры з малых гадоў.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць з'яднаць калектыў і паказаць добры прыклад для падрастаючага пакалення.

Марына Грынь,

намеснік загадчыка па АД Любчанскага ДЦРД