У гасцях у Янкі і Арынкі пабывалі выхаванцы ясляў-сада №6 Навагрудка

У гасцях у Янкі і Арынкі пабывалі выхаванцы ясляў-сада №6 Навагрудка

30 марта 2021 1400
Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення роднай мовы. Невыпадкова ў малодшай групе №2 ясляў-сада №6 выхавальнікі сумесна з бацькамі прывіваюць любоў да роднай мовы, знаёмяць дзяцей з гісторыяй і традыцыямі беларусаў.

У нашай групе на мінулым тыдні прайшоў незвычайны дзень. Янка і Арынка паведамілі дзецям гісторыю роднага горада Навагрудка з дапамогай фотаздымкаў. Разам разглядзелі беларускія цацкі, пагулялі ў рухомую гульню “Гарачая бульба”. Пазнаёміліся з “Сімваламі Беларусі” і размалявалі іх.

Дзень прайшоў надзвычай цікава, а Янка і Арынка абяцалі яшчэ не раз заглянуць у госці з новымі аповедамі.

Родная мова – гэта багацце нашага народа.



Алена Амелька,

выхавальнік я/с №6 г. Навагрудка