Тыдзень геаграфіі прайшоў у Вераб’евіцкай школе

Тыдзень геаграфіі прайшоў у Вераб’евіцкай школе

07 марта 2019 2195

З 25 лютага па 1 сакавіка ў  Вераб’евіцкім дзіцячым садзе-базавай школе  прайшоў  Тыдзень геаграфіі.  Тыдзень геаграфіі ў школе, як і кожны прадметны тыдзень, гэта паказчык дасягненняў вучняў па прадмеце і прапаганда новых геаграфічных ведаў. Таксама прыцягненне да ўдзелу ў пазаўрочнай дзейнасці па геаграфіі новых удзельнікаў, развіццё асобасных якасцей вучняў, падтрымка і развіццё талентаў, фарміраванне свядомага разумення значымасці геаграфічных ведаў не толькі ў школьным, але і ў паўсядзённым жыцці.

На працягу Тыдня дзейнічала кніжная выстаўка “Свет геаграфіі”, дзе кожны  меў магчымасць азнаёміцца з прадстаўленымі на выставе кнігамі і часопісамі.

Вывучаць геаграфію мы прывыклі па строгіх падручніках, атласах. Ці заўсёды пра геаграфію можна  гаварыць толькі на ўроках геаграфіі? А можа геаграфія – усёпранікальная навука?  Гэтаму быў прысвечаны другі дзень Тыдня. Вучні 5-9 класаў удзельнічалі ў конкурсе эрудытаў: “Геаграфія: цікава і займальна”, дзе паказалі свае веды, кемлівасць, дасціпнасць, эрудыцыю.

sdr

2019 год – Год малой радзімы. Наша малая радзіма – тое месца, дзе мы нарадзіліся, жывем.  Вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Люблю цябе, мой родны край”.

Здзейсніць віртуальнае падарожжа па самых цікавых, прыгожых, загадкавых мясцінах нашай планеты дапамог “Свет падарожжаў”. Планета Зямля вельмі прыгожая, і яе трэба зберагчы для будучага.

sdr

У апошні дзень Тыдня было праведзена мерапрыемства –прэзентацыя выхаваўчага напрамку “Цярпенне і мэтанакіраванасць”. У каго як ні ў географаў-падарожнікаў мы можам навучыцца  цярпенню, вынослівасці, дасягненню пастаўленых мэт,  бо, менавіта, дзякуючы ім, знойдзены і асвоены новыя землі, свет мае такія абрысы, якія нам вядомы. Вучні пазнаёміліся з нарвежскім даследчыкам Антарктыды Руалем Амундсенам, які ў пачатку ХХ стагоддзя разам з экспедыцыяй адкрыў Паўднёвы полюс.  На прыкладзе гэтага мужнага чалавека было паказана, як могуць праяўляцца такія рысы характару, як цярпенне і мэтанакіраванасць. Таксама былі прыведзены аналогіі прымянення гэтых якасцей у сучасны час у жыцці школьніка.

sdr

Тыдзень завяршыўся паспяхова. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі ўзнагароды.

Праведзеныя мерапрыемствы былі накіраваны не толькі на павышэнне цікавасці да геаграфіі як вучэбнага прадмета, але і да пазнання жыцця і самога сябе, да выпрацоўкі  дысцыпліны і самадысцыпліны, умення працаваць у калектыве.

sdr

Марына Нагулевіч,

настаўнік геаграфіі Вераб’евіцкага дз/с-БШ