Творчая майстэрні “Радасць пазнання” працуе ў Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Творчая майстэрні “Радасць пазнання” працуе ў Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Творчая майстэрні “Радасць пазнання” працуе ў Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

17 марта 2021 804

Вучыць і вучыцца самім – вось дэвіз педагогаў матадычнага аб’яднання Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Вучыць думаць, спасцігаць таямніцы жыцця, вучыць слухаць і чуць, глядзець і бачыць, гаварыць і выказвацца, а галоўнае – адчуваць. Вучыцца на памылках, абапіраючыся на веды і верачы ў поспех. Ісці наперад. Бо хто не ідзе ўперад, той ідзе назад: настаўнік не можа стаяць на месцы!

Галоўнай задачай, якая стаіць перад настаўнікам пачатковай школы, з'яўляецца ўдасканаленне прафесійнага майстэрства настаўніка, накіраванага на атрыманне якаснай адукацыі навучэнцамі школы. Ставячы перад сабой канкрэтныя задачы, выкарыстоўваючы розныя цікавыя формы арганізацыі метадычнай работы, кожны настаўнік працуе над павышэннем свайго прафесіяналізма праз удзел у творчай майстэрні “Радасць пазнання”, якая аб’ядноўвае выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў пачатковых класаў і настаўніка-дэфектолога.

Метадычная праца – гэта даведнік па краіне падназвай «прафесіяналізм». Яе сутнасць - пошук, дапамога, кантроль, аналіз ізноў пошук.

У гэтым навучальным годзе працуюць над адзінай метадычнай тэмай “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў”.

Чарговае пасяджэнне творчай майстэрні было прысвечана кантрольна-ацэначнай дзейнасці на вучэбных занятках. Як у сённяшні час першай пастаўленай адзнакай не “перакрэсліць” імкненне вучня да новых ведаў? Пасяджанне дало магчымасць перагледзець і прааналізаваць сваю дзейнасць у даным накірунку, падзяліцца прафесійным майстэрствам з педагогамі, а у выніку распрацавалі метадычныя рэкамендацыіпа здзяйсненню кантрольна-ацэначнай дзейнасці на уроках матэматыкі і літаратурнага чытання.

Сатворчасць і супрацоўніцтва – вось той шлях, які вядзе да станоўчых вынікаў, шчаслівых вачэй вучняў. Ідзём рука аб руку да вяршыняў, выхоўваючы добрага, чулагачалавека. Вучымся ў калегаў, але памятаем: скапіраваць і паўтарыць чужы вопыт нельга. Трэба шукаць свой шлях, сваю ісціну, бо «кожны выбірае па сабе». Стараемся, каб дзеці, з якімі мы разам працуем над набыццём ведаў, верылі ў тое, што «лепш веды, чым чыстае золата, бо мудрасць лепшая за жэмчуг, і нішто з жаданага не параўнаецца з ёю» (прытча Саламона), нават у нашай залішне «матэрыяльнай». Вучымся ў дзяцей адкрытасці, шчырасці, светламу погляду на жыццё, уменню бачыць прыгажосць і гармонію свету. Мы шукаем свой шлях і сваю істіну

І разам знамі цярпенне, вера, надзея і каханне!

М.А.Сцяпук,

кіраўнік творчай майстэрні “Радасць пазнання” Валеўскага дз/с-СШ