Святочны настрой Перамогі пануе ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

Святочны настрой Перамогі пануе ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

Святочны настрой Перамогі пануе ў сярэдняй школе №5 Навагрудка

07 мая 2020 988

Час няўмольна рухаецца наперад. Сыходзяць у мінулае значныя падзеі, якія наклалі свой адбітак не толькі на жыццё кожнага чалавека, але і на гісторыю цэлых народаў. Але ёсць такая падзея, якая не падуладна часу ўжо на працягу 75 год – Дзень Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзень Перамогі – гэта свята, якое аб’ядноўвае пакаленні. Таму педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №5 Навагрудка актыўна ўзялі  ўдзел у святкаванні знамянальнай даты.


Перад уваходам у нашу школу адметна заззяла яскравая Зорка Перамогі, якая ўсім здалёку нагадвае значную дату ў гісторыі нашай Радзімы. На першым паверсе кожнага прыцягвае ўвагу тэматычная інсталяцыя “Скрозь 75 гадоў…”, у якой арганічна злучыліся вайна і перамога. Тут можна прачытаць паштоўкі салдат з фронту, пабачыць і патрымаць рэчы ваеннага часу, адчуць сябе ўдзельнікам ваеннай аперацыі, героем і пераможцам.  

Каля старонак інтэактыўнага фотаальбома “Гарады-героі Вялікай Айчыннай” для навучэнцаў праходзяць ўрокі мужнасці. Гераіз і мужнасць абаронцаў гарадоў-герояў назаўжды застанецца ў памяці як прыклад нязломнай стойкасці людзей у цяжэйшых выпрабаваннях.


У музейным пакоі баявой славы “разгарнуліся” ваенныя міні-баталіі, якія рэканструявалі ўдзельнікі клуба “Патрыёт”. Адзінкі ваеннай тэнікі навучэнцы вырабілі сваімі рукамі.

Настрой свята нікога не пакінуў абыякавым. Вялікая Перамога заўсёды застанецца адзіным вялікім днём, які сустракаюць з радасным заміраннем сэрца і адначасова  –  са слязамі на вачах.



Алена Казак,

намеснік дырэктара па ВР СШ №5