Святкаванне Дня роднай мовы прайшло ў садку №6 г. Навагрудка

Святкаванне Дня роднай мовы прайшло ў садку №6 г. Навагрудка

21 февраля 2019 3077

Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 6 г. Навагрудка  таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.

image-0-02-04-f76ca0091d0f232f6b24ce6dae94c9957a0e211c87b030d9f005e0eea81b606c-V image-0-02-04-eb6d5446be5927fed202566727673f36990466c2f6902ad61dc2a94409471814-V

Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчас якога дзеці гулялі у віктарыну “Гучы, слова, па-беларуску”, танцавалі беларускія танцыі “Бульба”, “Крыжачок”, вадзілі карагод “Мішанька”, спявалі песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а самае цікавае  – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці усіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.

image-0-02-05-4ee88d36f5489a2193afb10586ccdbfb5823197bea0da4a3ff237edaf9dc2139-V image-0-02-05-f59a619ea6ea226e4c7f0ff4c5fd0216ea7d75f85e001c458e767b994c841fdf-V image-0-02-05-930e041818aa04c0a9e7299325defeea7dabd289b42bee62a75dc6aa948d1a91-V image-0-02-05-4c5b1d0248ded352733129997f9fc3b7200c94d9226c9d6359303019e7ab7948-V

Дзень выдаўся цікавым і запомніцца выхаванцам  сада надоўга.

 

Ірына Машчонская, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці яслеў-сада № 6 г. Навагрудка

Варта пачытаць:

Неделя мужества для самых маленьких прошла в Городеченском детском саду – средняя школа

Родная беларуская мова заўсёды гучыць у Нягневіцкім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці