Сэлфі на памяць, ранішнікі, конкурсы. У Валеўскай школе адзначылі Міжнародны жаночы дзень

Сэлфі на памяць, ранішнікі, конкурсы. У Валеўскай школе адзначылі Міжнародны жаночы дзень

Сэлфі на памяць, ранішнікі, конкурсы. У Валеўскай школе адзначылі Міжнародны жаночы дзень

07 марта 2021 1041

        Вясна. Прачынаецца прырода, самы час задумацца як павіншаваць мілых жанчын і дзяўчынак са святам 8 сакавіка. Дадзенае свята стала адным з самых любімых у вучняў Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Дзень 5 сакавіка, напярэдадні цудоўнага свята, ў гонар самай прыгожай палавіны чалавецтва, ў нашай школе прайшоў пад дэвізам “Сустрэць. Парадаваць. Здзівіць!”.

        Гасцінна сустракалі з самага рання дзеці педагогаў, працаўнікоў і, канешне ж, дзяўчынак, акружаючы іх увагай і клопатам. Размешчаная ў фае ўстановы фотазона і цудоўная музыка задалі святочны настрой. Госці, вучні і педагогі з вялікім задавальннем выкарысталі магчымасць зрабіць сэлфі ці групавае фота на памяць.

        Сёлета хлопчыкі вырашылі, што кожная жанчына нашай школы варта кветкавага падарунка. Дзякуючы майстар-класам педагога-арганізатара Адашкевіч І.М., яны вырабілі кветкавыя букеты-брошы і падарылі кожнай у гэты дзень. Самыя маленькія – выхаванцы дашкольных груп, асабліва шчыра віншавалі сваіх матуль, а таксама вучыліся ў старэйшых сяброў быць галантнымі і ветлівымі.


        Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі свае падарункі у выглядзе выставы малюнкаў “Вясенні вернісаж” і паэтычнай старонкі “Мілай і ласкавай самай…”. Пераможцы “віншавальных” намінацый былі ўзнагароджаны граматамі.      


 

Дзяўчынкі старэйшых класаў не ўпусцілі магчымасць прадэманстраваць свае таленты, прыгажосць і непаўторнасць у конкурсе “Міс Валеўская школа – 2021”. Цяжка было вызначыцца журы! Перамогу ў намінацыі “Міс класіка” атрымала Хоміч Яна, вучаніца 9 класа. Дзякуючы сваёй неардынарнасці і знаходлівасці ў намінацыі “Міс крэатыўнасць” перамагла вучаніца 8 класа Новік Паліна. Вучаніца 11 класа, Кляноўская Анастасія, была ўдастоена звання “Міс абаянне”. А вось усе дзяўчынкі 10 класа, па меркаванні гледачоў, сталі пераможцамі ў намінацыі “Міс адзінства”.

        Можна з упэўненасцю сказаць, што ніхто не застаўся без увагі, цеплых слоў віншавання ў гэты дзень. Школьнае свята прайшло ў атмасферы дабрыні, ўздячнасці і выдатнага настрою.

 

Людміла Таўкач,

намеснік дырэктара Валеўскага д/с-СШ