Паляванне па правілах

Паляванне па правілах

Паляванне па правілах

16 марта 2021 1166

Паляванне на гуся вясной – адно з самых хвалюючых, а гусь – жаданы трафей для многіх паляўнічых. Сёлета сезон пачаўся з 13 сакавіка і працягнецца да 9 мая. А каб паляванне прынесла толькі станоўчыя эмоцыі, хочацца нагадаць некаторыя патрабаванні правілаў.

Паляванне на гусь белалобую, гуся-гуменніка, гусь шэрую, казарку канадскую праводзіцца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін ружэйным спосабам з засады толькі са скрадка, альбо з засады з выкарыстаннем маскіровачнага халата і толькі з падманьваннем з дапамогай манка і падсадной гусі, і (або) профіляў, і (або) пудзілаў гуся.

У гэты ж час дазволена паляванне на крыжанку, свіязь, гогаля, шыроканоску, чарнець чырвонагаловую, чарнець чубатую, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качку шэрую.

Дазволеныя прылады палявання – гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных дробам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі. Да здабычы дазволены птушкі любога полу і ўзросту.

Агульная працягласць вясновага сезона палявання на гусей і качак не можа перавышаць 28 дзён, дазволеных для правядзення ружэйнага палявання на паляўнічых жывёл ненарміруемых відаў, за выключэннем палявання па паляўнічых турах. У адпаведнасці з правіламі канкрэтныя тэрміны вясновага палявання на гусей і качак усталёўваюцца асобна для кожнага віду жывёл загадам ці іншым рашэннем карыстальніка паляўнічых угоддзяў да пачатку палявання.

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць усіх неабыякавых грамадзян паведамляць пра вядомыя факты незаконнага палявання па тэлефонах «гарачай лініі» дзяржаўнай інспекцыі: 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6000, 8 (0152)33-70-00, 8 (033) 364-3336, 8 (01597) 45383 кругласутачна. Ананімнасць гарантуецца.

І. БЯСПАЛЫ,

начальнік Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету