Паляванне на глушца і цецерука адкрыта з 20 сакавіка па 10 мая

Паляванне на глушца і цецерука адкрыта з 20 сакавіка  па 10 мая

Паляванне на глушца і цецерука адкрыта з 20 сакавіка па 10 мая

30 марта 2021 1216

У адпаведнасці з правіламі палявання, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. № 112, паляванне на глушца і цецерука адкрыта з 20 сакавіка
па 10 мая 2021 г.

Глушэц і цецярук – два прадстаўнікі сямейства фазановых. Але аб’ядноўвае іх не толькі гэта: дадзеныя птушкі з'яўляюцца папулярнай здабычай паляўнічых. Вядома, асяроддзе пражывання цецерука значна шырэйшае, папуляцыя яго больш шматлікая. Але глушэц таксама вельмі прыцягвае ўвагу і часта становіцца аб'ектам палявання.

Глушэц – самая буйная птушка падсямейства цецеруковых. Ад іншых прадстаўнікоў яе адрознівае моцна акруглены хвост і доўгае пер'е на горле. Апярэнне глушца бура-­чорнае, на грудзях з сіне-зялёным адлівам, а на хвасце белыя плямы. Глушцы лётаюць мала, гэта аселыя птушкі. Яны сілкуюцца ягадамі, ігліцай, пупышкамі дрэў. Самцы і самкі адрозніваюцца памерамі і афарбоўкай. Назвай «глушэц» птушка абавязана вядомай асаблівасці: у шлюбны перыяд самец губляе чуласць і пільнасць, чым часта карыстаюцца паляўнічыя.

Цецярук любіць сяліцца на паўадкрытых участках, якія мяжуюць з лесам. Яго лёгка пазнаць па лірападобным хвасце і чорным апярэнні з зялёным або фіялетавым металічным адлівам. На крылах у яго белыя плямы. Самка вельмі адрозніваецца ад самца – яна рудаватая, з чорнай і зялёнай стракатасцю. Дзюба ў птушкі чорная, тады як у глушца яна ружовая. Цецярук – наземная птушка, але ў халодную пару года трымаецца на дрэвах, дзе здабывае сабе корм. Па зямлі рухаецца падобна хатняй курыцы – хутка бегае і ўзлятае амаль вертыкальна.

Паляванне на самцоў глушца і цецерука дазваляецца ў перыяд з 3 да 9 гадзін. Спосаб палявання – ружэйны на токах з падыходу, з засады. Дазволеныя прылады палявання – наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 400 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных дробам, паляўнічыя лукі і арбалеты.

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць усіх неабыякавых грамадзян паведамляць пра факты незаконнага палявання па тэлефонах «гарачай лініі» дзяржаўнай інспекцыі: 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6000, 8 (0152) 33-70-00, 8 (033) 364-3336,
8 (01597) 4-53-83 кругласутачна. Ананімнасць гарантуецца.

М. Лагута,

намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.