Паланэз, кадрыль, кантраданс, дамы і кавалеры ў прыгожых строях. У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку ладзіўся шляхецкі баль у стылі ХІХ стагоддзя

Паланэз, кадрыль, кантраданс, дамы і кавалеры ў прыгожых строях. У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку ладзіўся шляхецкі баль у стылі ХІХ стагоддзя

15 сентября 2018 1283

У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку 15 верасня ладзіўся шляхецкі баль у гонар 220-годдзя са дня нараджэння паэта.

Кожны наведвальнік Дома-музея Адама Міцкевіча змог не толькі наведаць музейную экспазіцыю, але і акунуцца ў эпоху XIX стагоддзя і адчуць атмасферу таго часу, прыняць удзел у салонных гульнях, і, канечне, навучыцца танцаваць бальныя танцы.

IMG_8589_новый размер IMG_8593_новый размер IMG_8612_новый размер IMG_8647_новый размер IMG_8677_новый размер IMG_8754_новый размер IMG_8926_новый размер

На Навагрудчыну завіталі ўдзельнікі клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі « Паўночная вежа» з г. Віцебска і школы танцаў «Капітэль» з г. Мінска.

Традыцыйны шляхецкі адкрыўся ўрачыстым паланэзам, які пацвердзіў узнёслы характар мерапрыемства. Вельмі насычанай і разнастайнай была праграма ўсяго шляхецкага балю: вытанчаныя вальсы, вяселыя і пяшчотныя кантрадансы і кадрылі. Танцавальная частка балю прайшла пад жывую музыку – акампаніравала музыкант з Віцебска Алена Лаўрэнава.

IMG_8555_новый размер IMG_8869_новый размер IMG_8903_новый размер IMG_9065_новый размер

Таксама ўвазе гасцей быў прапанаваны літаратурна-музычны салон, на якім прагучалі творы, звязаныя з творчасцю Таварыства філаматаў і філарэтаў.

IMG_8626_новый размер IMG_8537_новый размер IMG_8548_новый размер IMG_8530_новый размер IMG_8451_новый размер IMG_8522_новый размер

Прысутным на мерапрыемстве было не да суму. Разам гулялі ў гульню «Жывыя карціны», даведваліся не толькі пра новыя віды вальсаў, але і самі вучыліся іх танцаваць. Менавіта гэта больш за ўсё і спадабалася гледачам. Удзельнікі танцаў спачатку з дапамогай удзельнікаў клуба, а пазней і самі паўтаралі прыгожыя рухі. Выходзячы з залы музея, яны прызнаваліся, што ім было не так ужо і лёгка, аднак вельмі спадабалася.

IMG_9172_новый размер IMG_9109_новый размер IMG_9134_новый размер IMG_9150_новый размер IMG_8446_новый размер IMG_8677_новый размер

Перад гасцямі і прысутнымі выступілі і нашы землякі – вакальная група «Свіцязянка».

Напрыканцы балю ўсім жадаючым была прапанавана экскурсія па сядзібе і магчымасць сфатаграфавацца на памяць.

 

Вольга Пісар, «НЖ».

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:

«Закаханы ў Беларусь» – выстаўка пад такой назвай прахо­дзіць у Доме-музеі Адама Міцкевіча

Представители турагенств Гродненской области изучили туристический потенциал Новогрудчины

Необычные караваи, прохладительные напитки, сыры, мастер-классы, дегустация: в Новогрудке прошел праздник «Хлеб, сыр, квас и хорошее настроение»