Новогрудский Центр культуры и народного творчества приглашает на новогодние мероприятия! (обновлено)

Новогрудский Центр культуры и народного творчества приглашает на новогодние мероприятия! (обновлено)

Новогрудский Центр культуры и народного творчества приглашает на новогодние мероприятия! (обновлено)

25 декабря 2020 3505

30 снежня ў 18.00 навагодняе тэатралізаванае шоу-прадстаўленне «Аднойчы ў казцы» пройдзе ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Дзед Мароз пакінуў зашыфраваныя пасланні, разгадаць якія пад сілу толькі смелым, спрытным, моцным духам хлопцам. Атраду юных выратавальнікаў трэба будзе пераадолець снежныя горы, прайсці праз зачараваную прорву, палятаць у чароўным шары і адгадаць мноства хітрых загадак.

Магічныя пераўвасабленні і навагодняе Цуда-юда зробяць свята па-сапраўднаму чароўным. Уваход платны. Даведкі па тэл. 6-02-00, 4-53-31.



31 снежня

18.00 – тэатралізаванае прадстаўленне «Цуды пад Новы год» адбудзецца ў Вераскоўскім СКБ;

18.30 – танцавальна-забаўляльная праграма «Новы год да нас імчыцца» пройдзе ў Няўдзянскім СКБ;

19.00 – вечар адпачынку «У дзень апошні снежня» збярэ ўсіх жадаючых у Бенінскім СКБ; навагодні баль-маскарад «Шчаслівага Новага года» пройдзе ў Ацмінаўскім СК; святочны вечар адпачынку «Прыгоды пад Новы год» адбудзецца ў Харосіцкім СДК; музычна-віншавальная праграма «З наступаючым Новым годам!» пройдзе ў Пятрэвіцкім СДК, Налібацкім СКБ, Брольніцкім СДК, Валеўскім СДК, Уселюбскім СДК, Кашалеўскім СДК, Шчорсаўскім СДК-ЦТТ;

20.00 – тэатралізаванае прадстаўленне «Весяліцца народ – Новы год да нас ідзе» пройдзе ў Вераб’евіцкім СДК-ЦТТ; навагодняя забаўляльная праграма «Навагодні карагод» адбудзецца ў Ладзеніцкім СДК.

 

1 студзеня ў 1.00 на гарадской плошчы адбу­дзецца навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне «Аліўе-шоу».

Што трэба, каб сустрэць Новы год на ўсе 100%? Сустрэць яго ў добрай кампаніі. Для гэтага неабходна 1 студзеня 2021 года прыйсці на гарадскую плошчу і акунуцца ў навагодні нон-стоп.

Арганізатары абяцаюць класныя фота, новыя знаёмствы і яркія ўспаміны, самыя лепшыя пажаданні і вясёлыя карагоды каля галоўнай ёлкі горада, фотасесію з сімвалам года і, вядома ж, самы яркі святочны салют.

Запрашаем правесці гэтую чароўную ноч разам з захапляльнымі вядучымі і таленавітымі артыстамі! 

Танцавальна-забаўляльныя праграмы, вечары адпачынку, балі-маскарады, прысвечаныя Новаму году, 1 студзеня ў 1.00 таксама адбудуцца ва ўсіх клубных установах Навагрудскага раёна.


З 12 снежня па 9 студзеня з 10.30 для ўсіх жадаючых прапануецца тэатралізаваная анімацыйная праграма «Падарожжа па зачараваным лесе» ў эколага-інфармацыйным цэнтры «У гасцях у 12 месяцаў» (воз. Свіцязь, Навагрудскі раён).

На беразе возера Свіцязь ёсць казачнае, чароўнае месца. Сюды напярэдадні Новага года прыязджае Дзед Мароз са сваімі памочнікамі – героямі казак – і рыхтуецца да галоўнага свята ўсіх дзяцей і дарослых.

Вельмі шмат цудаў і падарункаў трэба падрыхтаваць для ўсіх, хто верыць у цуды, але ў пераднавагодняй мітусні яны не заўважаюць, што злая каралева зачаравала галоўную «Кнігу казак» і памяняла месцамі ўсе старонкі. Цяпер яны не могуць вярнуцца ў свае казкі і падрыхтавацца да Новага года. Гасцям свята трэба будзе дапамагчы героям прайсці выпрабаванні на розных гульнявых зонах, дзе пануе чараўніцтва, каб адшукаць «Кнігу казак» і вярнуць Новы год у зачараваны лес.

У рэзідэнцыі можна будзе наведаць горад майстроў і майстар-клас па вырабе навагодніх сувеніраў, зрабіць памятныя фатаграфіі і напісаць пісьмо Дзеду Марозу, а таксама пачаставацца духмяным чаем з прысмакамі.

Таксама ў праграме карагоды і вясёлыя гульні, конкурсы і падарункі, запальванне навагодняй ёлкі і шмат іншых сюрпрызаў.



 

«НЖ» в Telegram. Подписывайтесь!