Настаўнікі і вучні сярэдняй школы №3 Навагрудка далучыліся да акцыі “Разам пішам дыктоўку па-беларуску”

Настаўнікі і вучні сярэдняй школы №3 Навагрудка далучыліся да акцыі “Разам пішам дыктоўку па-беларуску”

Настаўнікі і вучні сярэдняй школы №3 Навагрудка далучыліся да акцыі “Разам пішам дыктоўку па-беларуску”

20 февраля 2021 667

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства настаўнікі і вучні сярэдняй школы №3 г. Навагрудка далучыліся да акцыі “Разам пішам дыктоўку па-беларуску”.      

    Вучні выконвалі работу па тэме “Роднае слова”, прыслухоўваліся да парадаў настаўніка, стараліся пісаць акуратна. У выніку атрымалі добрыя адзнакі і з выдатным настроем вярталіся з урока.

   У гэтым годзе да напісання дыктоўкі далучыліся і настаўнікі нашай установы адукацыі на чале з дырэктарам школы.

   Кожны з прысутных у чарговы раз зразумеў, што роднае слова ў наша жыццё ўваходзіць з дзіцячых гадоў. А затым у школе настаўнікі пачынаюць тлумачыць усё новыя і новыя словы. Трохі пазней чалавек асэнсоўвае глыбіню родных слоў, дзе захоўваюцца скарбніцы думак нашага народа. У час мерапрыемства і вучні, і настаўнікі яшчэ раз адчулі: каб мова наша існавала, людзі павінны на ёй часцей размаўляць, любіць яе і берагчы, паважаць, бо родная мова адлюстроўвае нашу культуру.

   Задача такіх мерапрыемстваў – павышаць імкненне да вывучэння роднай мовы, выхоўваць цікавасць да моўнага багацця, бо роднае слова – гэта самы важны сродак нашага духоўнага жыцця. Зоя Белуш,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры  СШ №3 г.Навагрудка