Нарыхтоўка ягад па правілах і згодна з законам

Нарыхтоўка ягад па правілах і згодна з законам

Нарыхтоўка ягад па правілах і згодна з законам

12 июля 2020 1334

Хадзіць у лес у ягады любяць, бадай, усе – гэта выдатны адпачынак і магчымасць запасціся на зіму смачнымі вітамінамі. Аднак часта лес ператвараецца ў месца працы некаторых людзей. Падчас збору ягад для продажу яны пакідаюць лясныя плантацыі ў непрыглядным выглядзе: вытаптаныя, ягаднік з вырванымі каранямі, зламанымі кустамі.

Пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспуб­лікі Беларусь ад 12 сакавіка 2019 г. № 8 зацверджана інструкцыя аб спосабах і прыстасаваннях для збору дзікарослых ягад у лясным фондзе.

Дакумент уступіў у сілу 29 сакавіка 2019 года і ліквідаваў прабел у набалелым пытанні аб выкарыстанні пры зборы ягад розных прыстасаванняў. Існуе шэраг патрабаванняў, з якімі варта азнаёміцца пры вырабе такіх прадметаў.


Збіраць ягады дазваляецца ўручную альбо пры дапамозе ручных прыстасаванняў ў стане іх спеласці на дазволеных лясных тэрыторыях. У інструкцыі выразна прапісаны патрабаванні да прыстасаванняў для збору, нарыхтоўкі дзікарослых ягад у лясным фондзе, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэнню. А менавіта збіраць ягады ручным прыстасаваннем дазваляецца рухамі знізу-ўверх.

Пры зборы чарніц і галубікі (буякоў) прыстасаванне накіроўваецца пад вуглом да верхняй часткі куста. Не дапускаецца пападанне ў зубцы тоўстай ніжняй часткі адросткаў.

Пры зборы журавін прыстасаванне рухаецца па паверхні моху і адросткаў журавін.

Згодна з п. 7 Інструкцыі, прыстасаванне для збору дзікарослых ягад складаецца з зубцоў, ёмістасці назапашвальніка, трымальніка (ручкі) і адказвае наступным патрабаванням:

– адлегласць паміж зубцамі складае не менш 0,5 см;

– корпус прыстасавання і зубцы вырабляюцца з пластмасы, металу, драўніны, гумы або іх камбінацыі;

– у прыстасаваннях адсутнічаюць рэжучыя краі ў зоне зрывання ягад.

У той жа час парушальнікам, якія будуць ігнараваць устаноўленыя правілы, пагражае адміністрацыйная адказнасць па ч. 2 арт. 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь. Адказнасць за дадзенае правапарушэнне ўстаноўлена ў памеры да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 базавых велічынь на індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 базавых велічынь на юрыдычную асобу.

Давайце берагчы прыроду разам.

М. ЛАГУТА,

намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі