На Навагрудчыне працуюць 1132 педагагічныя работнікі

На Навагрудчыне працуюць 1132 педагагічныя работнікі

На Навагрудчыне працуюць 1132 педагагічныя работнікі

04 октября 2020 2356

У першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто займаецца развіццём здольнасцей самых маленькіх грамадзян, спрабуе данесці школьнікам хаця б крупінкі ведаў, навучае моладзь асновам выбранай імі прафесіі… Так, гэта педагогі. Яны вучылі нашых бацькоў, нас саміх, а зараз вучаць нашых дзяцей. Педагогі Навагрудчыны – выхавальнікі, настаўнікі, выкладчыкі, не шкадуючы ўласных сіл і часу, натхнення і таленту штодня пакідаюць часцінку сваёй душы ў кожным дзіцяці і ў той установе, дзе працуюць. А мы ім за гэта вельмі ўдзячны!


1132 педагагічныя работнікі працуюць у сістэме адукацыі Навагрудчыны. У тым ліку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі – 591, установах дашкольнай адукацыі – 239, установах сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 155, установах спецыяльнай адукацыі – 101, установах дадатковай адукацыі – 45.

З усіх працуючых педагогаў: 992 – жанчыны, 140 – мужчыны;

165 – ва ўзросце да 30 гадоў, 540 – ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў, 427 – ва ўзросце больш за 50 гадоў.

Аддзел інтэрнэт-рэсурсаў "НЖ"

Фота з архіва рэдакцыі