Лунарык запрасіў у падарожжа вучняў сярэдняй школы №3 Навагрудка

Лунарык запрасіў у падарожжа вучняў сярэдняй школы №3 Навагрудка

Лунарык запрасіў у падарожжа вучняў сярэдняй школы №3 Навагрудка

27 июня 2020 1039

Калі надыходзіць пара летніх школьных канікул, у многіх бацькоў паўстае пытанне: “Дзе і як арганізаваць адпачынак свайму дзіцяці цікава і карысна?” Рашэнне ёсць – аддаць яго ў школьны аздараўленчы лагер.

Гэтым летам наша школа гасцінна расчыніла дзверы для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. На працягу ўсёй лагернай змены паспяхова рэалізоўваецца праект “Вялікае касмічнае падарожжа”, які накіраваны на вывучэне культуры, гісторыі і традыцый беларускага народа, фарміраванне здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу выхаванцаў.

У касмічнае падарожжа ўсіх запрасіў хлопчык Лунарык, з якім выхаванцы наведваюць 4 планеты: “Дзяцінства”, “Дабрыні”, “Здароўя” і “Адважных”. Сумаваць ім не прыходзіцца: аздараўленчая, пазнаваўчая і забаўляльная дзейнасць спалучаюцца з правядзеннем спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў на свежым паветры, з арганізацыяй заняткаў па інтарэсах, з правядзеннем майстар-класаў. Чым больш адкрыццяў ажыццяўляе атрад, тым бліжэй узнагарода – “залатая зорка Лунарыка”.

Кіраваць атрадам было даверана таленавітым, энергічным і адданым сваёй справе педагогам, якія ўмела вядуць сваіх выхаванцаў па сцежках дабрыні, запальваюць у маленькіх сэрцах упэўненасць і веру ў сябе. Сёння хочацца назваць іх імёны: Таццяна Іванаўна Моніч, Святлана Сяргееўна Кузняцова, Святлана Міхайлаўна Жак, Валерыя Іванаўна Шыкунец, Аксана Андрэеўна Арцюх, Людміла Леанідаўна Бруцкая.

Праводзіцца шмат тэматычных дзён .Падарожжа на зорку “Памяці і смутку” запомнілася дзецям наведваннем музея Баявой Славы на базе школы. А конкурс малюнкаў на асфальце “Мы малюем мір!” раскрыў унутраны свет дзяцей, поўны радасці і шчасця.

Бачыць задаволеныя твары нашых выхаванцаў, чуць удзячныя словы бацькоў – лепшая ўзнагарода для педагогаў, якія працуюць з дэвізам: “Дзеці задаволеныя, бацькі спакойныя”.

Марына Максімчык,

дырэктар лагера “Лунарык” СШ № 3