“Дзеці – наша будучыня”, – лічаць настаўнікі сярэдняй школы №3 Навагрудка

“Дзеці – наша будучыня”, – лічаць настаўнікі сярэдняй школы №3 Навагрудка

“Дзеці – наша будучыня”, – лічаць настаўнікі сярэдняй школы №3 Навагрудка

10 июня 2020 1290

Чароўны свет дзяцінства... Гэта цудоўны незабыўны свет, час мараў, радасці і неверагодных адкрыццяў.

Дзеці растуць, вучацца жыццю, спасцігаюць навакольнае асяроддзе, пачынаюць хадзіць ў школу. Першая настаўніца знаёміць з алфавітам, табліцай множання, правіламі роднай мовы і іншымі неабходнымі для жыцця ведамі. Але вучні, якія упершыню прыходзяць у школу, усё яшчэ лічаць сябе дзецьмі. Яны прыносяць цацкі, лялькі і машынкі з сабой на заняткі, і не разумеюць, што гэта ўжо, няхай і маленькі, але прыступак у пачатку дарослага жыцця.


Вось, і вучні нашай установы адукацыі прыходзяць у школу не толькі за карыснымі ведамі, але і за новымі сябрамі, цікавымі гульнямі і вялікімі здзяйсненнямі. Канешне, для нашых вучняў адно з любімых святаў – гэта Дзень аховы дзяцей, якое адзначаецца 1 чэрвеня. З гэтай нагоды ва ўстанове была праведзена пэўная падрыхтоўчая работа.


Настаўнікамі 4 “А” і 4 “Б” класаў, Бяльчыцкай Ж.Я. і Вееўнік Т.У., былі распрацаваны і размешчаны на сайце школы памяткі па правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікул.

У 1 “А” класе, Максімчык М.А., прайшла забаўляльная праграма “Краіна дзяцінства”, удзельнікі з карысцю правялі час, не толькі гуляючы, але і спасцігаючы асновы бяспекі жыццядзейнасці.


Танцавальны кіраўнік Кавалько Т.А. падрыхтавала нумар з беларускімі нацыянальнымі атрыбутамі: народныя касцюмы і рушнікі. Маленькія беларусы – гэта наша надзея, будучыня роднай краіны.


Дзяцінства – гэта весялосць, радасць, верныя сябры, клапатлівыя бацькі, любімая школа. Гэта заўсёды добрыя, шчаслівыя і такія важныя ўспаміны, якія грэюць кожнага чалавека на працягу усяго жыцця. Гавораць так, мы не павінны забываць дзяцінства, берагчы яго у сваім сэрцы, і тады дзяцінства не забудзе пра нас

Дар’я Каравай,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3