Дзеці і моладзь Навагрудка завіталі на лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ялінцы

Дзеці і моладзь Навагрудка завіталі на лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ялінцы

Дзеці і моладзь Навагрудка завіталі на лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ялінцы

11 января 2020 1159
Канікулы – гэта час для адпачынку. І найлепш усяго, калі праводзяць іх дзеці і моладзь разам, актыўна і весела. Акрамя таго, сумесныя мерапрыемствы, якія ладзяцца парафіяй Святога Міхала Арханёла, спрыяюць згуртаванню парафіяльнай супольнасці.

2 студзеня юныя прыхаджане парафіі Святога Міхала Арханёла разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Жэгарыным і сястрой Хэленай, катэхеткай у парафіі, накіраваліся ў Ліду, дзе выдатна і з карысцю для здароўя правялі час у лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным і трохі балючым вопытам. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы.






3 студзеня ў парафіяльнай канферэнцзале адбыўся калядны баль-маскарад, у якім прынялі ўдзел каля 50 дзетак. Яны прыйшлі на свята са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Усе хлопчыкі былі ў сваіх любімых маскарадных касцюмах. Большасць нават падрыхтавалі вершы на святочную тэматыку і паўдзельнічалі ў спецыяльным конкурсе.



За актыўны ўдзел у праграме і конкурсах кожны атрымаў прыемны сюрпрыз. Усім юным прыхаджанам храма былі ўручаны салодкія падарункі.

Сястра Хэлена Драбіновіч