Дзень мужнасці «Афганістан – святая памяць» прайшоў у Навагрудскай раеннай бібліятэцы

Дзень мужнасці «Афганістан – святая памяць» прайшоў у Навагрудскай раеннай бібліятэцы

13 февраля 2019 892

У Навагрудскай раеннай бібліятэцы праведзены Дзень мужнасці “Афганістан – святая памяць”, які прысвечаны 30-годдзю з дня вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войск з Афганістана.

Адбылася сустрэча з  воінам-інтэрнацыяналістам  Дзмітрыем Дзмітрыевічам Язэпавым. Ён расказаў аб часе знаходжання ў Афганістане (1979-1982гг.), баявых аперацыях, асобных фактах цяжкіх армейскіх будняў на вайне. Прынёс Дзмітрый Дзмітрыевіч і шмат фатаграфій.

P1220929 P1220943 P1220930 P1220932

Ваенны камісар ваеннага камісарыята   Навагрудскага і Карэліцкага раёна Сяргей Пятровіч Бурак успомніў імёны навагрудчан, якія загінулі ў  Афганістане. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі. Вялікае прызнанне выказаў раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

P1220923 P1220939 P1220918 P1220960 P1220915

Афганская вайна  прадстала таксама праз прызму  публіцыстычнай, мемуарнай, мастацкай літаратуры, праз фотафакты бібліятэчнай экспазіцыі. Пра асобныя моманты вайны вачыма салдат, афіцэраў, ваенных саветнікаў і разведчыкаў  было расказана з выкарыстаннем вялікай колькасці дакументальных і мастацкіх крыніц.

P1230007

 

Па матэрыялах Навагрудскай раённай бібліятэкі

Варта пачытаць:

Первые юбилейные медали «30 лет вывода войск из Афганистана» вручили в Новогрудке

На Новогрудчине вручают юбилейные медали воинам-интернационалистам