Чысты лес. Уклад у добрую справу калектыву Нягневіцкага яслей- сада

Чысты лес. Уклад у добрую справу калектыву Нягневіцкага яслей- сада

Чысты лес. Уклад у добрую справу калектыву Нягневіцкага яслей- сада

19 октября 2020 1278

Як прыгожа восенню ў лесе! У рознакаляровае адзенне апрануліся дрэвы і кусты. Увосень лес ператвараецца ў сапраўднае казачнае каралеўства прыроды.

Не толькі, для таго каб атрымаць асалоду ад любавання апошнімі яркімі фарбамі восенні трэба адправіцца ў лес, але і можна зрабіць карысную справу.

Пашчасціла і нам, работнікам Нягневіцкага яслей- сада пабываць у лесе ў гэты час і ўсё ўбачыць сваімі вачыма. Цёплай і прыемнай адбылася наша сустрэча з работнікамі Шчорсаўскага лясгаса.

– Чысціня і парадак у лесе залежыць ад кожнага з нас, – сказаў ляснічы Аляксей Іванавіч Бубовіч.

У рамках акцыі “Чысты лес”, калектыў Нягневіцкага яслей- сада ўнеслі свой уклад у добрую справу, аказаўшы дапамогу Шчорсаўскаму лясніцтву. Мы не толькі прыбіралі лес ад смецця і захламленасці, але і добраўпарадкоўвалі месцы адпачынку.

Дзякуй арганізатарам акцыі “Чысты лес”!

 

Вольга Война,

настаўнік-дэфектолаг Нягневіцкага я/с