Алею маці заклалі педагогі і вучні Навагрудскай спецшколы-інтэрнат

Алею маці заклалі педагогі і вучні Навагрудскай спецшколы-інтэрнат

Алею маці заклалі педагогі і вучні Навагрудскай спецшколы-інтэрнат

14 октября 2020 894

Самае цудоўнае свята, якое існуе ў свеце, прысвечана захавальніцам дамашняга дабрабыту – нашым любімым матулям. 14 кастрычніка мамы нашай краіны атрымоўваюць самыя цеплыя віншаванні ад блізкіх і дарагіх ім людзей. У свеце няма больш прыгожага і пяшчотнага слова, чым слова “мама”. На любой мове яно самае мілагучнае.

Свята маці – свята вечнасці. І гэта менавіта так. З пакалення ў пакаленне для кожнага з нас мама – самы галоўны чалавек ў жыцці.Свята маці паступова ўвайшло ў наш дом. Колькі б добрых слоў мы ні сказалі нашым матулям, лішнімі яны не будуць.

Прыгожа і незабыўна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Маці, у Навагрудскай спецшколе-інтэрнаце. Выхаванцы, хвалюючыся, рыхтаваліся да свята: аформілі калажы “Усе пачынаецца з мамы”, падрыхтавалі святочную фотазону, паштоўкі з віншаваннямі.

Адміністрацыяй установы было прынята рашэнне стварыць на тэрыторыі школы алею Маці, як сімвал міра і дабрабыту ў сем’ях. Дарослыя і дзеці высадзілі ў гонар сваіх матуль маленькія дрэвы, якія будуць падрастаць і нагадваць аб самых родных і блізкіх людзях.

Святлана Зайко,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Навагрудскай спецшколы-інтэрната