Выстава “Падарожжа з паштоўкай” адкрылася ў музеі Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Выстава “Падарожжа з паштоўкай” адкрылася ў музеі Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

06 ноября 2018 958

Як зрабіць паход у музей незвычайным і запамінальным? Выстава “Падарожжа з паштоўкай”, якая адкрылася ў музеі Навагрудскага раённага ЦТДіМ падчас восеньскіх канікул, падарыла школьнікам многа новых уражанняў і цікавых фактаў. Выстава злучыла ў сабе дзве экспазіцыі: экспазіцыя “КІД” (клуб інтэрнацыянальнага сяброўства) і экспазіцыя “Посткросінг”.

Клубы інтэрнацыянальнага сяброўства існавалі пры многіх навучальных установах. Дзейнічалі яны і на Навагрудчыне. Піянеры вялі перапіску са сваімі аднагодкамі з Балгарыі, Літвы, Украіны. Пісьмы збіралі, стваралі калекцыі і захоўвалі доўгі час. Экспазіцыя “КІД” спалучае ў сабе больш за 20 пісьмаў адрасаваных школьнікам-піянерам 70-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Аб чым пісалі дзеці ў той час? Пра вучобу, працу ў школе, дасягненні. І, канешне, піянеры запрашалі адзін аднаго ў госці.

IMG_1163

IMG_1155 IMG_1149 

Экспазіцыя “Посткросінг” – гэта больш за 60 сучасных паштовак з розных краін: ад ЗША да Малазіі, ад Японіі да Іспаніі. У кожнай паштоўцы напісаныя ад рукі цёплыя словы і шчырыя пажаданні. Незвычайныя маркі, створаныя спецыяльна для калекцыянераў, аб’ёмныя наклейкі, цікавыя малюнкі і выявы – амаль кожная паштовая картка перадавалася з рук у рукі і доўга разглядалася. Асабліва зацікавіла школьнікаў паштоўка з кавалачкам натуральнага шоўку з Кітая і картка з маркай, якая пахне суніцамі.

Юныя наведвальнікі выставы зрабілі для сябе адкрыццё, што падтрымліваць адносіны можна не толькі цераз сацыяльныя сеткі і электронную пошту. Магчыма, для кагосьці экспазіцыя стала пачаткам сапраўднага падарожжа з паштоўкай.

 

Кацярына Семярнік,

метадыст Навагрудскага раённага ЦТДіМ

Варта пачытаць:

Другую змену працягвае радаваць вучняў Пятрэвіцкай школы аздараўленчы лагер “Горад майстроў”

Чым заняцца дзецям у час восеньскіх канікул? Зразумела, адпачыць у аздараўленчым прышкольным лагеры “Асенні калейдаскоп” Валеўскай школы