Да ведама ўладальнікаў паляўнічай зброі

Да ведама ўладальнікаў паляўнічай зброі

Да ведама ўладальнікаў паляўнічай зброі

10 августа 2020 829

Часцяком уладальнікі паляўнічай зброі пры правядзенні палявання ажыццяўляюць нашэнне паляўнічых нажоў. Халоднай зброяй з’яўляецца зброя, прызначаная для паражэння цэлі пры дапамозе мускульнай сілы чалавека пры непасрэдным кантакце гэтай зброі з аб’ектам паражэння.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца абарот халоднай зброі і нажоў, клінкі якіх альбо аўтаматычна дастаюцца з ручкі пры націску на кнопку або рычаг і фіксуюцца імі, альбо вылучаюцца за кошт сілы цяжару або паскоранага руху і аўтаматычна фіксуюцца, пры даўжыні клінка больш за 90 мм. Таксама забараняецца нашэнне грамадзянамі халоднай зброі ў мэтах самаабароны, за выключэннем выпадкаў перавозкі або транспарціроўкі названай зброі.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зброі», паляўнічую халодную зброю маюць права набываць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспуб­ліцы Беларусь і маюць дазвол органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай агня­стрэльнай зброі. Названая зброя рэгіструецца пры яе рэалізацыі гандлё­вым прадпрыемствам шляхам адзнакі ў дазволе органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай агнястрэльнай зброі.

За незаконнае нашэнне альбо перавозку халоднай зброі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць арт. 23.47 КоАП РБ «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі», што цягне накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 6 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі. Узрост прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па дадзеным артыкуле прадугледжаны з 14 гадоў. Асоба, якая добраахвотна здала прадметы, названыя ў гэтым артыкуле, вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці.

Крымінальная адказнасць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі ўстаноўлена арт. 296 Крымінальнага кодэкса РБ.

Інфармацыю аб зброі, боепрыпасах, выбуховых рэчывах і прыладах, якія незаконна захоўваюцца, вы можаце паведаміць па тэл.: 4-40-97 ці 102.

Ю. ГУЦЬКО,

старшы інспектар Навагрудскага РАУС