Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна абмеркавалі на пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў

24 августа 2019 1161
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за І паўгоддзе абмеркавалі на сумесным пасяджэнні Навагрудскага райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. 
– Раён у цэлым спрацаваў добра. Забяспечана выкананне большасці ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, – адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей ФЕДЧАНКА. – На жаль, чатыры паказчыкі не выкананы – прыцягненне прамых замежных інвестыцый, рознічны тавараабарот, будаўніцтва жылля,  не забяспечаны рост грузаабароту. Трэба адзна­чыць, што аб’ектыўных прычын невыканання даведзеных паказчыкаў няма – значыць трэба працаваць.
З дакладам аб тым, як развівалася эканамічная сфера раёна ў І паўгоддзі 2019 года, выступіла першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч.
Прамысловымі арганізацыямі раёна за студзень–чэрвень 2019 года выраб­лена прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, на суму 175,8 млн рублёў. Аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з 6-ю месяцамі 2018 года на 11,0%, па індэксе фізічнага аб’ёму на 4,7% пры заданні 1,3%. Прадпрыемствамі раёна адгружана прамысловай прадукцыі на суму 158 700 000. рублёў, што складае 92,8% ад агульнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі.
Па выніках работ за I паўгоддзе па раёне атрыманы станоўчы фінансавы вынік у суме 19,2 млн рублёў, што ў 3,6 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Разам з тым 6-ю арганізацыямі раёна дапушчаны страты: ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», ААТ «Гарадзечна», ТАА «Навагрудская фабрыка спецадзення», ДСУП «Навагрудская МПМК-156», філіял «Аўтобусны парк № 5 г. Навагрудак» ААТ «Гродна­аблаўтатранс», ААТ «БелКрэда».
Першы намеснік старшыні райвыканкама падкрэсліла, што распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў па выхадзе дадзеных прадпрыемстваў на бясстратную работу і вызначаны канкрэтныя тэрміны іх выканання. У выніку рэалізацыі  якіх за I паўгоддзе 2019 года спрацавалі без страт КУП «Навагрудская сельгастэхніка» і ААТ «Дзіцячы Свет РГ».

Экспарт тавараў і паслуг

Экспарт тавараў за  паўгоддзе склаў 25 722,5 тыс. долара (126,3% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года). Знешнегандлё­вае сальда за  паўгоддзе станоўчае і склала 18 144,6 тыс. долара, што на 9 781,7 тыс. долара больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. 92% экспарту тавараў сфармавалася за кошт наступных прадпрыемстваў: ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары», СП «Леор Пластык» ТАА, ТАА «Леор Фіш». Тэмп росту экспарту тавараў па гэтых арганізацыях склаў 150,8%, 91,3% і 164,4% адпаведна.
Пры гэтым значна зніжаны аб’ёмы экспартуемай прадукцыі ў ТАА «ПравітБел» і ТАА «НОВАФУДПЛЮС». Не дасягнута запланаванае ў бізнес-плане значэнне паказчыка па тэмпе росту экспарту тавараў ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў». Аб'ём экспарту паслуг па раёне склаў 1642,0 тыс. долара ці 121,7% да адпаведнага перыяду мінулага года пры заданні 101,9%, імпарт паслуг за студзень-чэрвень 2019 года склаў 2 046,4 тыс. долара што ў 4,4 раза больш за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. 

Інвестыцыі, гандаль, будоўля 

Аналізуючы прычыны невыканання шэрага паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, Алена Сялевіч адзначыла, што прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове за студзень–чэрвень 2019 года склалі мінус 214 тыс. долараў. Інвестыцыі ў асноўны капітал – 30 735 тыс. рублёў або 63,3%. На думку Алены Сялевіч, асноўнай прычынай значнага скарачэння інвестыцый у асноўны капітал стала адсутнасць у бягучым го­дзе праектаў па будаўніцтве аб’ектаў у ветраэнергетыцы. Так, у сферы энергетыкі асвоена інвестыцый у суме 810 тыс. рублёў, што на 93,9% ніжэй за ўзровень 2018 года. У разрэзе сфер дзейнасці за студзень–чэрвень 2019 года адзначаны прырост інвестыцый у асноўны капітал у сферы прамысловасці на 45,5%, сельскай гаспадаркі на 37%, транспарту ў 2,4 раза, гандлю і аказання паслуг на 55,2%, арганізацый сувязі ў 2,5 раза, сацыяльнай сферы на 1,3%.
Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі за І паўгоддзе склаў 81440,6 тыс. рублёў, (тэмп росту 102,3% пры заданні 104,1%). Па афіцыйна ўлічаных арганізацыях дадзены паказчык склаў 105,2%, у тым ліку па мікраарганізацыях і індывідуальных прадпрымальніках па-за рынкаў і гандлёвых цэнтраў – 96,4%; па буйных, сярэдніх і малых гандлёвых арганізацыях – 106,4%. Алена Сялевіч патлумачыла, што невыкананне паказчыка па тэмпе росту рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі адбылося па прычыне зніжэння тавараабароту індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб на рынках і ў гандлё­вых цэнтрах на 10,7%.
Будаўніча-мантажныя работы выкананы на суму 12 683 тыс. рублёў (пры заданні 11 050 тыс. рублёў або 114,8% ад даведзенага задання). За паўгоддзе ўведзена ў эксплуатацыю 2 172 кв. метры жылля пры заданні 4 165 кв. метраў. Невыкананне паказчыка абумоўлена несвоечасовым уводам 40-кватэрнага жылога дома па вул. Драздовіча агульнай плошчай 2 256 кв. метраў.
Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўведзена ў эксплуатацыю 5 адна­кватэрных жылых дамоў, агульная плошча пабудаваных дамоў і дамоў пасля рэканструкцыі склала 1 867 кв. метраў. 
Тэмп росту грузаабароту ў раёне забяспечаны на ўзроўні 104,2% пры планаваным паказчыку 104,4%. Асноўнай прычынай невыканання паказчыка стала спыненне дзейнасці ў кастрычніку 2018 года ПУП «ДОС-­аўта». Акрамя гэтага, скарачэнне аб’ёмаў перавезеных грузаў за мінулы перыяд адбылося ў ДЭУ № 56 РУП «Гроднааўтадар» (тэмп росту 82,5%). Найбольшую ўдзельную вагу ў грузаабароце раёна займаюць арганізацыі малога бізнесу – 85,2%, тэмп росту грузаабароту ў якіх за I паўгоддзе склаў 102,3%. Па іншых арганізацыях раёна, якія аказваюць транспартныя паслугі, тэмп росту забяспечаны на ўзроўні 123,3%.

Сельская гаспадарка

Як паведаміў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Пярко, сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна за студзень–чэрвень 2019 года выраблена валавой прадукцыі на суму 45,6 млн. руб. (тэмп росту пры заданні 103,7% склаў 107,3%). Прагнозны паказчык па тэмпе росту валавой прадукцыі выканалі ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі, за выключэннем ААТ «Уселюб» і ААТ «Кашалева-­Агра». У галіне жывёлагадоўлі валавы надой за сту­дзень–чэрвень 2019 года склаў 39,4 тыс. тон або 109,1% да аналагічнага перыяду 2018 года. Усімі сельскагаспадарчымі арганізацыямі павялічана вытворчасць малака адносна мінулага года, акрамя ААТ «Уселюб» (мінус 236,3 тоны або 5,9%). Тэмп росту рэалізацыі малака склаў 109,9%, прададзена 35,8 тыс. тон. Сярэдні надой на карову ў параўнанні са студзенем–чэрвенем 2018 года павялічыўся на 207 кілаграм і склаў 2 665 кг. За шэсць месяцаў  атрымана 6,1 тыс. тон мяса (104,0%). Скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці мяса дапушчана ААТ «Уселюб» – «мінус» 43,2 тоны.

Заробкі і працаўладкаванне

Памер сярэднямесячнай заработнай платы па раёне за сту­дзень–чэрвень 2019 года склаў 751 рубель і павялічыўся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 13,1%. У тым ліку памер сярэднямесячнай заработнай платы за чэрвень 2019 года склаў 791,3 рубля. Заданне па росце намінальнай сярэдня­месячнай заработнай платы за I паўгоддзе 2019 года выканана па ўсіх формах уласнасці. Сярэдні памер пенсіі складае 396,07 рублёў.
За студзень-чэрвень 2019 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці па пытаннях працаўладкавання звярнулася 829 грамадзян, з іх 532 зарэгiстраваны ў якасцi беспрацоўных. Працаўладкавана 632 грамадзяніна, у тым ліку 456 грамадзян, якія мел статус «беспрацоўнага». На 1-е ліпеня 2019 года ўзровень беспрацоўя склаў 0,4%, каэфіцыент напружанасці на рынку працы 0,3.
Па выніках I паўгоддзя 2019 года паказчык па працаўладкаванні грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў выкананы ў колькасці 91 чалавека (пры планавым заданні – 60 чалавек).

Аб выкананні бюджэту

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна ЛАЗОВІК паведаміла, што за I паўгоддзе 2019 года ў бюджэт Навагрудскага раёна паступіла 18 622,5 тыс. рублёў уласных даходаў, што складае 103,4 % да плана на I паўгоддзе і 52,6 % да гадавога плана. Тэмп росту склаў 108,9 %. Удзельная вага ўласных даходаў у бюджэце за I паўгоддзе 2019 года склала 58,7 %. Акрамя ўласных даходаў, у бюджэт раёна з рэспубліканскага бюджэту паступіла 13 076,2 тыс. рублёў, або 97,7 %, з іх датацыі – 12 653,3 тыс. рублёў (100 %). Усяго ў кансалідаваны бюджэт Навагрудскага раёна паступіла даходаў у суме 31 698,7 тыс. рублёў, або 101 % да ўдакладненага плана на паўгоддзе і 49,8 % ад плана на год.
Расходная частка бюджэту за I паўгоддзе 2019 года склала 35 353,7 тыс. рублёў і асвоена на 44,5 % да ўдакладненага гадавога плана. Большая частка сродкаў накіравана на фінансаванне ўстаноў сацыяльнай сферы – 28 461,0 тыс. рублёў, што складае 80,5 % да агульнага аб’ёму бюджэту.
Па кожным з абмеркаваных пытанняў былі прыняты адпаведныя рашэнні, вызначаны тэрміны іх выканання.
Алена Ганцэвіч, «НЖ»