Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 февраля 2024 327

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал воінскіх чацей Навагрудчыны, ваеннага камісарыята, воіны-інтэрнацыяналісты!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае вялікае свята сімвалізуе мужнасць, стойкасць, адвагу ўсіх, хто надзейна ахоўвае мір і спакой грамадзян, адстойвае нацыянальныя інтарэсы, умацоўвае палітычную і эканамічную незалежнасць краіны, сумленна і самааддана служыць Беларусі і заўсёды гатовы стаць на яе абарону.

Мы ганарымся тым, што цяперашнія спадчыннікі баявой славы дзядоў і бацькоў працягваюць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў. Сёння воіны Узброеных Сіл удасканальваюць баявое майстэрства і паспяхова вырашаюць складаныя вучэбна-баявыя задачы. У іх ліку годна нясуць службу і прымнажаюць добрае імя малой радзімы салдаты і афіцэры, якія з'яўляюцца выхадцамі нашай Навагрудчыны.

Жадаем абаронцам Айчыны здароўя, шчасця, міру, дабра і поспехаў у службе! Шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |