Паважаныя работнікі і ветэраны працы землеўпарадкавальнай службы раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў землеўпарадкавальнай і картографагеадэзічнай службы!
Землеўпарадкаванне, геадэзія і картаграфія заўсёды мелі важнае агульнадзяржаўнае значэнне, і на ўсіх этапах развіцця нашай краіны работы былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў, геадэзічнае і картаграфічнае забеспячэнне рэалізацыі задач у эканоміцы, навуцы і абароне Беларусі.
Работнікі землеўпарадкавальнай службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, менавіта таму вашы адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі з’яўляюцца залогам захавання і клапатлівага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Без працы геадэзістаў і картографаў немагчымы эфектыўны пошук і разведка карысных выкапняў, праектаванне і будаўніцтва ў многіх галінах народнай гаспадаркі.
Віншуем з прафесійным святам як дзеючых спецыялістаў, так і заслужаных ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа- геадэзічнай службы раёна.
Жадаем вам далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Хай прымножыцца ўсё добрае і ўдала складзецца задуманае, а аптымізм і вера ў свае сілы дапамогуць пераадолець любыя перашкоды.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.