Фальклорнае свята “Гуканне вясны” прайшло ў сярэдняй школы №3 Навагрудка

Фальклорнае свята “Гуканне вясны” прайшло ў сярэдняй школы №3 Навагрудка

Фальклорнае свята “Гуканне вясны” прайшло ў сярэдняй школы №3 Навагрудка

09 марта 2021 1584

Вясна – такі час, калі вяртаюцца на Радзіму птушкі, ажывае прырода, зноў усюды пачынаюць з’яўляцца кветкі і так ярка і, асляпляючы, свеціць сонца. У гэты час расцвітае і душа чалавека. З якой нецярплівасцю, з якім жаданнем пачатку нечага новага, вельмі важнага і добрага, усе чакаюць вясну.

Дык што ж зрабіць, каб вясна хутчэй прыйшла? Нашы продкі дакладна ведалі, што трэба яе паклікаць, пагукаць.

У беларускага, рускага і ўкраінскага народаў існаваў шырока распаўсюджаны старажытны звычай гукаць вясну. Менавіта з гэтага свята і пачыналі спявацца песні – вяснянкі, якія адлюстроўвалі не толькі настрой, жаданне, каб хутчэй прыйшлі “ясныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, зялёныя травы”, але ў большай ступені гаспадарчы клопат сялян у сувязі з абуджэннем прыроды, зямлі. Па народнаму звычаю дзеці першымі ўзыходзілі на ўзгорак, заклікалі вясну, вельмі ласкава называлі: вясна-чараўніца, вясна-красуня, вясна-сонейка.

Да яе надыходу бабкі і матулі пяклі смачныя кулічыкі, крэндзелі, булачкі. Яны былі падобныя на птушак з дзюбамі ды крыльцамі, з вочкамі, якія рабілі з ягад. Дзеці ўзнімалі сваіх птушак высока да сонейка і заклікалі вясну. А потым пачыналіся весялосць, песні ды скокі!


Не засталіся ў баку і настаўнікі, вучні сярэдняй школы №3, дзе прайшло фальклорнае свята “Гуканне вясны”. На мерапрыемстве з асаблівай пашанай да народных традыцый заклікалі вясну. Тут гучалі народныя песні “Жавароначкі прыляціце”, “Сонейка зазяла, к нам вясна прыйшла…”, “Лявоніха”, панавала атмасфера святочнай радасці.

Абавязковым атрыбутам свята з’яўляюцца вырабленыя птушкі. Было прынята рашенне зрабіць іх з паперы. Дзеці падымалі ўгору сваіх птушак, клікалі вясну, вывешвалі іх на дрэвы. А за акном у гэты час свяціла яркае сонейка, было сапраўднае веснавое надвор’е.

Не забыліся пагуляць у традыцыйныя беларускія гульні. Усё ў жыцці нашых продкаў было звязана з гаспадаркай, якая давала ежу, была іх асноўным клопатам і сэнсам жыцця. У гульні “Каноплі” быў абраны “гаспадар”, які ў сваю чаргу шукаў для сабе “памочніка”. Паміж сабой яны спаборнічаюць, хто перамагае становіцца новым “гаспадаром”.

Повязь вякоў, яднанне з продкамі, веданне і захаванне традыцый з’яўляецца вельмі важным у выхаванні падрастаючага пакалення, у разуменні саміх сябе і свайго месца ў грамадстве.

Каравай Дарья Аляксандраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Навагрудка