Убачыць мір сэрцам. У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася персанальная выстаўка Алены Піразевай

Убачыць мір сэрцам. У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася персанальная выстаўка Алены Піразевай

Убачыць мір сэрцам. У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася персанальная выстаўка Алены Піразевай

15 мая 2024 357

У Навагрудскім раённым цэнтры рамёстваў адкрылася персанальная выстаўка ўнікальнай майстрыхі і мастачкі з вёскі Навасады Алены Міхайлаўны Піразевай – удзельніцы народнага калектыву майстроў «Каляровая альтанка» Навагрудскага РЦР.

Творчасць Алены Піразервай не раз здзіўляля гледачоў на выстаўках раённага Цэнтра рамёстваў і наведвальнікаў сядзібы «Залатая падкова».

За сваё жыццё Алена Міхайлаўна засвоіла шмат разнастайных відаў мастацтва. Яе творчасці няма межаў. Вышытыя карціны і іконы дэманстраваліся на выстаўках у Мінску, Гродне, Салігорску, Воложыне, Маладзечне, Мядзелі, Слоніме і інш. Шмат абразоў знаходзяцца ў розных храмах Беларусі. Роспіс па тканіне і шкле, вышыўка стужкамі, набіўныя дываны, жывапіс – усё ўмеюць рабіць залатыя рукі майстрыхі.

Адно з яе апошніх захапленьняў – маляванне карцін.

На персанальнай выстаўцы «Убачыць мір сэрцам», якая прымеркавана да юбілею Алены Міхайлаўны, прадстаўлены 24 жывапісныя работы пад шклом і 2 альбомы малюнкаў, выкананых гелевымі ручкамі і каляровымі алоўкамі. Гэта рамантычныя сюжэты, маляўнічыя пейзажы, паляны з кветкамі, нацюрморты і вазоны. Карціны самадзейная мастачка выконвае акварэллю, пастэллю, маркерамі, гуашшу, а падфарбоўка рознымі адценнямі, акрылавымі і акварэльнымі фарбамі дапамагае дабіцца яскравасці ў перадачы вобразаў. Яна цікава афармляе іх у самаробныя рамы са шпалераў, якія ўпрыгожвае каляровымі арнаментамі і дэкарыруе шкарлупінамі ад арэхаў.

Што б ні рабіла Алена Міхайлаўна відаць, як яна натхняецца навакольнай прыродай. Яе карціны будзяць уяўленне, яны па-дзіцячы наіўныя і чыстыя, у кожнай з іх адчуваецца ўзнёслая душа жанчыны.

Рамантычны характар майстрыхі бачны ў кожнай карціне, у яе вершах і нават у назвах, якія яна беражліва пакідае на сваіх працах.

Майстры народнага калектыву «Каляровая альтанка» Навагрудскага цэнтра рамёстваў і госці  ад душы павіншавалі майстрыху і самадзейную мастачку Алену Піразеву з 80-гадовым юбілеем. Творчасць Алены Міхайлаўны не ведае межаў.

Наталля Клімко,
кіраўнік калектыву майстроў «Каляровая альтанка» Навагрудскага РЦР

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |