Музей міні-макетаў пад адкрытым небам «Страчаная спадчына» быў адкрыты ў нашым горадзе падчас святкавання 220-годдзя А. Міцкевіча, і ўжо выклікаў вялікую цікавасць як у дзяцей, дарослых жыхароў нашага горада, так і ў турыстаў. Многіх цікавіць гісторыя ўзнікнення і стварэння дадзенага музея, гісторыя архітэктурных аб’ектаў, што адноўлены ў выглядзе міні-макетаў. На старонках газеты мы адкажам на гэтыя пытанні і раскажам падрабязней пра згубленыя архітэктурныяжамчужыны Навагрудчыны.
– Ідэя стварэння музея ўзнікла даўно і адразу была падтрымана кіраўніцтвам раёна, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Жышко. – Наш горад з багатай гісторыяй,актыўна забудоўваўся, аднак, як гэта не сумна, шмат было і страчана падчас войнаў, пажараў... Вельмі важна захаваць сваю непаўторнасць, нацыянальную аўтэнтычнасць. З гадамі частка пабудоў была страчана, аднак само іх існаванне гаворыць пра адметнасць Навагрудка, пра яго значнасць для еўрапейскай гісторыі і культуры. Мы, нашчадкі, павінны ганарыцца і захоўваць тое, што маем. Рэалізаваць задуму стварэння міні-макетаў страчаных помнікаў рашэннем райвыканкама было даручана ўстановам адукацыі. Напрыканцы мінулага года быў аб’яўлены творчы конкурс «Страчаная спадчына», які праходзіў пад эгідай арганізацый РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ». Дзякуючы конкурсу, у моладзі з’явілася яшчэ адна магчымасць далучыцца да паглыбленага вывучэння гісторыі Навагрудчыны, пазнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі горадабудаўніцтва, будаўніцтва сядзібных комплексаў. Вучні разам з настаўнікамі правялі вялікую краязнаўчую работу: вывучаліся фатаграфіі, дакументы, кааб максімальна перадаць аблічча, знешні выгляд аб’ектаў. Дапамагалі ў працы супрацоўнікі гістарычна-краязнаўчага музея. Першы макет гарадской ратушы нам падарыў былы жыхар горада Валерый Поткін, – далей гаворыць Наталля Жышко. – Месца размяшчэння музея – пляцоўка паблізу з гасцініцай «Навагрудак» выбрана таксама невыпадкова. Гэта ажыўленае месца і недалёка ад гарадской плошчы. Праца па вывучэнні страчаных помнікаў Навагрудчыны будзепрацягнута, разам з тым мы чакаем прапаноў ад навагрудчан, якія яшчэ гістарычныя помнікі хацелі б убачыць у выглядзе макетаў.
– Дзякуючы настаўнікам і вучням сярэдніх школ №1, №3, №4, №5, №7, гімназіі №1, Навагрудскай спецшколы – інтэрната, Навагрудскага РЦТДіМ, якія адгукнуліся на прапанову далучыцца да стварэння міні-макетаў, у нашым горадзез’явіўся незвычайны музей, – гаворыць начальнік упраўлення адукацыі райвыканкама АлегАнікевіч. – Шмат ідэй было прапанавана і разам з тым мелася нямала патрабаванняў да стварэння гэтых міні-макетаў. Я вельмі ўдзячны ўсім, хто прыняў удзел у гэтай нялёгкай і адказнай рабоце – цікавай і пазнавальнай. Хачу адзначыць, што мы жывём ва ўнікальным месцы – горадзе Навагрудку – цэнтры культуры, былым цэнтрывая водства і дзяржавы, горадзе з багатай спадчынай, горадзе, які адыграў вялікую ролю ў станаўленні беларусаў як этнасу і зараз працягвае гэтую ролю. Менавіта цікавасць да гісторыі роднага краю і прывяла да стварэння музея пад адкрытым небам. Сённяўжо з упэўненасцю можна сказаць, што міні-копіі архітэктурных помніка ўсталі ўпрыгожаннем нашага горада. Аднак час паказвае, што ёсць і над чым працаваць, патрэбна падрыхтаваць нататкі з гісторыі кожнага аб’екта. Упэўнены, работа будзе працягвацца і экспазіцыя музея папоўніцца новымі экспанатамі.
Вольга Пісар, «НЖ»