«Адно цела і адзін дух». Трэці хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «Novafest» прайшоў ва Уселюбе

«Адно цела і адзін дух». Трэці хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «Novafest» прайшоў ва Уселюбе

«Адно цела і адзін дух». Трэці хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі «Novafest» прайшоў ва Уселюбе

30 июля 2023 871
29 ліпеня пры касцёле святога Казіміра, які знаходзіцца ў аграгарадку Уселюб і з’яўляецца найстаражытнейшым на тэрыторыі Беларусі, адбыўся фестываль-рэкалекцыі «Novafest». Тэмай сталі словы з паслання святога апостала Паўла да эфесцаў: «Адно цела і адзін дух».

Ужо трэці год Навагрудчына сустракае гасцей не толькі з розных куточкаў нашай краіны, але і з краін-суседзяў, якія прыбылі на ўселюбскі фестываль, што арганізавала мясцовая парафія. Мерапрыемства пачалося з урачыстай Святой Імшы.
Праграма фестывалю была насычаная і  ўключала ў сябе мерапрыемствы для людзей усіх узростаў. Гэта неверагодныя канферэнцыі ксяндза Яўгена Шымановіча «Адно цела і адзін дух» і сястры Ігнацыі Чаеўскай «Адзінства – дар Міласэрнага Айца», «Вяночак да Божай Міласэрнасці і праслаўленне спевамі», квэст для дзяцей, сведчанні людзей, Крыжовы шлях прабачэння, Ружанец, Адарацыя, малітва аздараўлення, благаслаўленне.

На тэрыторыі касцёла святога Казіміра была арганізавана дзіцячая зона з настольнымі гульнямі на свежым паветры, майстар-класамі, казкамі з мяккімі цацкамі, канструктарамі, цацкамі для самых маленькіх і з мальбертамі для юных мастакоў. На свяце дзяцей суправаджалі аніматары, з якімі юныя госці мерапрыемства весела бавілі час, пакуль бацькі прымалі ўдзел у асноўнай праграме.

Акрамя таго, у ўдзельнікаў фестывалю «Novafest» была магчымасць наведаць фотавыстаўку на духоўную тэматыку. На тэрыторыі касцёла працавала крама-музей-галерэя, у якой былі створаны тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі касцёла і мястэчка Уселюб. На памяць тут можна было набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры.

Пры жаданні з касцёла святога Казіміра ў любую мясціну Беларусі і ў любую краіну замежжа можна было выслаць паштоўку з выявай уселюбскага касцёла, уселюбскіх крыжоў, фігуры Маці Божай, сцэн з мінулагодняга фестывалю (аўтар фота Віктар Ведзень) і са слупком верша «Уселюб» паэта і валанцёра фестывалю Алены Казловіч-Усцілоўскай. А ў гэтым годзе таксама была прэзентавана і новая серыя паштовак з малюнкамі дзяцей.

Настаяцель парафіі Святога Казіміра ксёндз Віталій Цыбульскі падкрэсліў, што яны робяць усё, каб кожнаму было  камфортна тут. Святар, які з’яўляецца ідэйным натхняльнікам і асноўным арганізатарам фестывалю, адзначыў, што мерапрыемства ладзіцца для таго, каб аб’яднаць людзей розных узростаў, прафесій, з рознымі захапленнямі і талентамі ў агульным імкненні  праславіць Бога так, як Ён таго заслугоўвае. А таксама даць магчымасць кожнаму ўдзельніку свята знайсці сабе занятак па душы, адпачыць цікава і карысна.

Яўген Русецкі з сынам Янам:

– На фестываль я прыехаў з горада Мінска, наведваю яго ўжо другі раз. У першую чаргу, для мяне гэта падзея, якая дазваляе развівацца духоўна і нясе ў сабе неверагодныя эмоцыі ад такого, якую колькасць людзей аб’ядноўвае малітва. Вялікі дзякуй арганізатарам за свята сапраўднай веры і духоўнасці! Усё было вельмі цікава, кранальна. Гэта імша і канферэнцыі, і крыжовы шлях, і, канешне, адарацыя. А праца валанцёраў па падрыхтоўцы да мерапраемства варта захаплення.\



«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |
Автор: Юлианна Лазарь, «НЖ»