Літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай» стартаваў у раённай бібліятэцы

Літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай» стартаваў у раённай бібліятэцы

Літаратурна-патрыятычны марафон «Навечна ў памяці народнай» стартаваў у раённай бібліятэцы

17 мая 2024 302

16 мая ў Навагрудскай раённай бібліятэкі быў дадзены старт літаратурна-патрыятычнаму марафону «Навечна ў памяці народнай», прысвечанаму 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства было зладжана сумесна з Занальным дзяржаўным архіваў у г. Навагрудку. Удзел у першым этапе марафона прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Далей да ўдзелу ў эстафеце марафона будуць запрошаны вучні школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Навагрудка.

Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла кніжную выставу «Хроніка Перамогі. 80-годдзе вызвалення», экспазіцыйны цэнтр якой склала карта «Цытадэлі мужнасці». На карце адлюстраваны населеныя пункты, якія сталі прыкладам баявога подзвігу, усенароднага супраціўлення, узнагароджаныя вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Кожны з гэтых 36-і населеных пунктаў стаў сапраўднай цытадэллю мужнасці.

Літаратурная старонка прапанавала асобныя факты з ваеннай гісторыі гэтых гарадоў і пасёлкаў. Былі прадстаўлены кнігі Сяргея Смірнова «Брэсцкая крэпасць», Мікалая Смірнова «Генерал Кор», кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», раман Алеся Савіцкага «Обаль», дакументальная кніга Сяргея Панізніка «Асвейская трагедыя. 1943», навінкі беларускіх выдавецтваў пра Вялікую Айчынную вайну і іншыя дакументальныя і мастацкія творы.

Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва у г. Навагрудку Ала Сцяпанаўна Забелінская прадставіла дакументальную выстаўку «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаванцую супрацоўнікамі архіва. У склад экспазіцыі ўвайшлі дакументы навагрудскага архіва, а таксама Занальнага дзяржаўнага архіў у г. Баранавічы. На выстаўцы прадстаўлена тры комплексы дакументаў. У першым блоку адлюстраваны пачатковы перыяд вайны.

Тут можна даведацца пра трагічныя падзеі так званага «Навагрудскага катла», у якім апынуліся 11 дывізій армій Заходняга фронту. Другі комплекс дакументаў прысвечаны перыяду акупацыі Навагрудскага раёна. Паводле звестак Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі на тэрыторыі нашага раёна было знішчана 45 тыс. грамадзян, а каля 10 тыс. людзей былі вывезены на прымусовыя работы ў іншыя еўрапейскія краіны. Трэці блок дакументаў расказвае аб перыядзе вызвалення Навагрудка.

Да прагляду быў прапанаваны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў аб вызваленні горада Гродна.

Навагрудскай раённай бібліятэкай была прэзентавана гісторыка-патрыятычная гульня-мемарына «Вялікія сімвалы памяці Беларусі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юнакі і дзяўчаты ў інтэрактыўным фармаце пазнаёміліся з важнымі мемарыяламі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія сталі сапраўднымі сімваламі памяці беларускага народа.

Святлана Чубрык
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка».

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |