Официально

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам работнікаў страхавой справы

04 Декабря 2021 503
Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой справы!

Сёння ва ўсім свеце страхаванне лічыцца адным з самых эфектыўных спосабаў аховы маёмасных і іншых інтарэсаў. Бо асноўнае значэнне страхавання – дапамагчы кліенту, калі ён у гэтым мае патрэбу,   захаваць   або   адрадзіць   тое,   што яму асабліва дорага – як у прамым, так і пераносным сэнсе.

Але     галоўнай     каштоўнасцю     страхавой галіны ва ўсе часы былі і   застаюцца   людзі,   намаганнямі   якіх умацоўваюцца традыцыі, ствараюцца максімальна спрыяльныя ўмовы для абслугоўвання кліентаў.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем   вам   моцнага   здароўя   і   шчасця,   міру   і   дабра,   удзячных   кліентаў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.