Навагрудскія акцэнты Дня беларускага пісьменства

Навагрудскія акцэнты Дня беларускага пісьменства

Навагрудскія акцэнты Дня беларускага пісьменства

29 августа 2019 1904

Дзень беларускага пісьменства – свята, якое адзначаецца кожны год у першую нядзелю верасня. Традыцыйна яно праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню свята праводзілася ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку, у 1996 годзе сталіцай свята быў Навагрудак. Сёлета гасцей будзе сустракаць горад Слонім.

Што будуць прадстаўляць і паказ­ваць на свяце навагрудчане? Пра гэта расказвае начальнік аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч.

– Традыцыйна галоўная роля на гэтым свяце належыць кнізе. І, бе­зумоўна, наш раён будзе прадстаў­ляць Навагрудская раённая бібліятэка, якая прапануе гасцям пляцоўку «Навагрудскія цікавосткі: літаратурнае кафэ». У кафэ будзе працаваць інтэрактыў «Спатканне шляхецкае», дзе можна будзе паспрабаваць выпечку і варэнне, прыгатаваныя па навагрудскіх рэцэптах. А таксама прадэманструе кніжную выстаўку «Вялікі рэспект малой ра­дзіме. Навагрудку 975». Зацікавіць як дарослых, так і дзяцей «Літаратурны інтэрактыў» – гэта гульні, якія распрацаваны бібліятэкарамі. На падворку «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі» будзе прадстаўлены майстар-клас па ласкутнаму шыццю і прапанавана канцэртная праграма аматарскіх калектываў Уселюбскага і Пятрэвіцкага СДК. Майстар-клас па выцінанцы-выбіванцы і выстаўку работ арганізуе раённы Цэнтр рамёстваў. Прэм’ерную пастаноўку для аматараў гістарычных вандровак, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх паядынкаў і народнай музыкі прапанцуе «народны» ваенна-гістарычны клуб «Мэта».




Навагрудскі дзяржаўны прафесійны сельскагаспадарчы ліцэй таксама прыме ўдзел у тэматычнай пляцоўцы «ЛІТАРАльна наша прафесійнае будучае».

– Навучэнцы ліцэя распрацавалі праграму прэзентацыі навучальнай установы, дзе прадэманструюць свае ўменні і навыкі, вынікі сваіх творчых дасягненняў, – расказала намеснік дырэктара ліцэя па выхаваўчай рабоце Алена Гаўраш. – Нашы навучэнцы пакажуць тэматычную сервіроўку стала, арганізуюць выстаўку-продаж сувенірных вырабаў, а таксама, думаю, зацікавіць усіх майстар-клас па выбіванцы і бумажнай пластыцы «Сэлфі-тур» у розных вобразах. Будуць прапанаваны ўдзельнікам мерапрыемства гумарыстычныя заданні і гульнёвая праграма «Беларуская гаспадарка», віктарына «Пазнай Беларусь. Што? Дзе? Калі?».



На фестывалі кнігі і прэсы рэдакцыя газеты «Новае жыццё» прадставіць праект «Любімаму гораду прысвячаецца».

Арганізатары свята таксама пад­рыхтавалі для ўдзельнікаў мерапрыемства шмат цікавага. Сумаваць на свяце не давядзецца нікому.

Вольга Зачосава, «НЖ»