Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Дзякуючы вам, людзі, адданыя мастацтву і роднаму краю, мы захоўваем культурную спадчыну Беларусі – найвялікшае багацце народа, беражліва ставімся да помнікаў гістарычных эпох, развіваем векавыя традыцыі, захоўваем свае духоўныя каштоўнасці, а раён жыве цікавым і насычаным жыццём.
Ваша штодзённая праца, як у святы, так і ў будні, заслугоўвае падзякі за яркія таленты, майстэрства і творчасць, якія вы дорыце людзям, нараджаючы ў іх душах пачуцці прыгожага і ўзнёслага. Многія мерапрыемствы, якія вы право дзіце з энтузіязмам і поўнай самааддачай, сталі традыцыйнымі і карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў і гасцей нашага раёна.
Упэўнены, што ваша майстэрства, вопыт і адданасць справе будуць і далей служыць прымнажэнню лепшых культурных традыцый роднага краю.
Жадаем вам творчага натхнення, цікавых праектаў, удзячных прыхільнікаў вашага таленту і, вядома ж, здароўя і дабрабыту. Няхай вашы дні заўсёды будуць такімі ж яркімі, як эмоцыі, якія вы дорыце людзям!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



















