До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне з Днём Перамогі Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

09 мая 2026

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі! Прыміце сардэчныя і самыя цёплыя віншаванні з вялікім і святым для ўсіх нас святам – 81-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія ніколі не будуць забытыя. Колькі б гадоў ні мінула з мая 45-га, усе мы, і новыя пакаленні беларусаў, ніколі не забудзем, што гэта была Вялікая Перамога справядлівасці над злом і насіллем. У нашых сэрцах назаўсёды застанецца пачуццё вялікай пашаны перад подзвігам ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, а таксама ўсіх тых, хто ўздымаў разбураную краіну з руін і попелу.

Дарагія ветэраны!

Цяжка пераацаніць значэнне вашага ўкладу ў выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму нашай моладзі. Сваёй мудрасцю, актыўнасцю і перакананасцю вы робіце вельмі шмат для маральнага загартоўвання маладога пакалення. А моладзі трэба будзе працягнуць і развіць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, захаваць культурную спадчыну, дамагчыся далейшага прагрэсу і росквіту.

У гэты святочны і ўрачысты дзень ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і даўгалецця. Няхай заўсёды на нашай цудоўнай зямлі пануе мір і спакой, у кожным калектыве – згуртаванасць і творчы дух, а ў кожным доме будзе шчасце, дастатак і дабрабыт.


Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |